Як расказаў дырэктар ААТ “Слуцкі воцатны завод” дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Валянцінавіч Рыбак, работнікі прадпрыемства на працягу ўжо ўэрагу гадоў удзельнічаюць у азеляненні тэрыторый завода, Покрашава, Замосця, іншых вёсак. Не выключэнне і 2019 год. Як расказалі ўдзельнікі гэтай заводскай акцыі, саджанцы прадпрыемства набыло ў Слуцкім лясгасе, дрэўцы вырашалі пасадзіць уздоўж аўтадарогі Покрашава – Замосце: не толькі ў эстэтычных, экалагічных мэтах, але і для захавання вільгаці на прылягаючых сельскагаспадарчых палетках.





