Настройте параметры согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия вы найдете ниже.

Файлы cookie, отнесенные к категории «Необходимые», сохраняются в вашем браузере, поскольку они необходимы для включения основных функций сайта. ... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или настройка параметров согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен содержимым веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие сторонние функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставить информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т. д.

Файлы cookie производительности используются для понимания и анализа ключевых показателей производительности веб-сайта, что помогает обеспечить лучший пользовательский опыт для посетителей.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, а также для анализа эффективности рекламных кампаний.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны пакінулі трагічны след у лёсе маёй сям’і. Жылі разам з бацькамі-настаўнікамі на Гомельшчыне ў вёсцы Старыя Цярэшкавічы. Фашысты захапілі гэтую вобласць пазней за Брэст, Мінск. Я перанесла ўсе жахі, што прынёс з сабой фашызм.

Памятаю, стаяў прыгожы чэрвеньскі дзень. І раптам чорная талерка-радыё абвясціла: «Фашысцкая Германія напала на нашу Радзіму без папярэджання…». Адразу наляцелі нямецкія самалёты-разведчыкі, але, як гаварылі мае бацькі, не верылася, што вайна зацягнецца. Спаленыя вёскі, разбураныя гарады (Гомель, у прыватнасці), здзекі фашыстаў і паліцаяў, страшныя, бесчалавечныя выпады супраць мірнага насельніцтва…

9 лютага 1942 года без суда і следства расстралялі майго бацьку, настаўніка геаграфіі, беспартыйнага. Калі я пытала ў мамы, чаму так здарылася, яна заўсёды плакала… Гэта быў страшны дзень. Майго бацьку і іншых расстраляных жыхароў вёскі не давалі забраць для пахавання амаль суткі. Стаялі моцныя маразы. І калі нябожчыка ўнеслі ў хату, паклалі на падлогу, я пачула стук мёрзлай рукі. І сёння, праз 77 гадоў, я не магу забыць гэтага. Боль у сэрцы застанецца назаўсёды.

Не магу дараваць карнікам, паліцаям таго, што маё дзяцінства з’ела гэта страшная вайна, што прыйшлося хавацца ў лесе, балоце, у акопах, галадаць, жыць у зямлянцы (хоць тады яна здавалася раем). Было і так, што нас з маці хацелі забіць, але маміны, татавы вучні схавалі нас.

Страшна было, калі карныя атрады эсэсаўцаў спальвалі дамы адным выстралам запальніцы, нямецкія аўчаркі кідаліся на людзей, калі тлелі вуголлі на папялішчах… Ваўкі не кідаліся на людзей: у лесе шмат было  забітых салдат… Па рацэ Сож плылі тапельцы-воіны… Без вестак прапаўшыя, няўлічаныя…  Цяжкія ўспаміны…

Маёй маме фашысты не давалі магчымасці працаваць як жонцы расстралянага. Яна вязала сялянкам шарсцяныя хусткі-пледы, хадзіла палоць проса са мной. Так і жылі…

Дзякуючы наступленню Савецкай Арміі ў лістападзе 1943 года Гомельшчына была вызвалена ад акупантаў. Тады, у маленстве, я пабачыла і пачула гул ракетнай устаноўкі «Кацюша», як бамбіла нямецкія камунікацыі ў Нова-Беліцы адважная лётчыца Вера Ламака (на жаль, яе імя надоўга было забыта).

Воляй лёсу і намаганнямі маёй цёткі Машы 31 снежня 1944 года я аказалася на Случчыне (гэта радзіма маёй маці Алены Герасімаўны). Тут, у Малой Сліве, я адразу пайшла ў пяты класс. Дзеці вайны, мы сябравалі, вучыліся, як маглі, хаця і голад, і холад, і водгалас вайны былі паўсюдна. Якія ў нас былі падручнікі – адзін на ўсіх, чарнільніцы-невылівашкі, пра адзенне, абутак і гаварыць не даводзілася.

Потым прыехала з Гомельшчыны матуля, якая больш за  20 гадоў адпрацавала ў Ленінскай сярэдняй школе Слуцкага раёна, а ўсяго настаўнічала больш за 40 гадоў. Яна ніколі не скардзілася на лёс. Яе выпускнікі ўдзячныя ёй.

Вялікая Айчынная вайна працягвалася, але тут, на Случчыне, не стралялі, не бамбілі. Мірнае жыццё наладжвалася, хоць і з вялікімі цяжкасцямі. Тэхнікі ў калгасах не было, усё рабілася сялянскімі рукамі.

Я не падвяла сваіх бацькоў-настаўнікаў. Скончыла Брэсцкі педінстытут імя А.С. Пушкіна. Амаль 50 гадоў працавала ў сельскіх і гарадскіх школах, выхоўвала ў сваіх вучняў павагу да Радзімы, да гераізма і мужнасці воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, вазіла на экскурсіі па мясцінах баявой славы, арганізоўвала сустрэчы з калгаснікамі, воінамі-афганцамі і, канечне, ветэранамі, разам з вучнямі вялі альбомы слаўных землякоў, хадзілі ў паходы. Усяго не пералічыць. Праўда, трагедыю сваёй сям’і я вучням не расказвала…

Мінаюць дзесяцігоддзі, але жахі той страшнай вайны не забудуцца намі, дзецьмі вайны, ніколі… Нельга, каб такое  паўтарылася, трэба выхоўваць моладзь, вывучаць гісторыю.

Шмат гадоў з’яўляюся пазаштатным карэспандэнтам раённай газеты, пісала і пішу пра воінаў, пра лёсы людзей, мары і планы якіх абарвала вайна, ветэранаў, якія зрабілі ўсё магчымае дзеля перамогі над фашызмам.

Піянеркай не была, вайна, камсамол і партыя (26 гадоў) былі не на паперы, а на справе. На жаль, час няўмольны, і ветэранаў, і нас, дзяцей вайны, застаецца ўсё менш і менш.

Школа для мяне і зараз святое месца. Здаецца, калі б мне скінуць 30 гадоў, я б на крылах паляцела ў школу. Настаўнік – самая лепшая прафесія ў свеце.

Радзіма аддзячыла мне за маю шматгадовую працу, узнагародзіўшы ордэнам Пашаны, знакамі «Выдатнік асветы СССР», «Выдатнік асветы БССР», я пераможца сацыялістычнага спаборніцтва, маё прозвішча ўнесена ў кнігу «Памяць», маю медаль «Ветэран працы», граматы, падзякі.

З павагай і шанаваннем Таісія НОВІК

Похожие записи