24 студзеня на выніковай нарадзе ўпраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі падвялі вынікі работы за 2018 год.
Пачалі нараду з узнагароджання пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. 59 слуцкіх школьнікаў прынялі ўдзел у абласной алімпіядзе (пра вынікі чытайце ў “Слуцкім краі” за 17 студзеня). 23 пераможцам і прызёрам (дыпломы I, II i III ступеней) начальнік упраўлення па адукацыі райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька ўручыў планшэты, пажадаў далейшых поспехаў.
11 вучняў устаноў адукацыі раёна працягнуць удзел у алімпіядзе на яе заключным этапе ў складзе каманды Мінскай вобласці.