1 верасня – Дзень ведаў! Для ўсіх школьнікаў – гэта дзень поўны дзівосных ўражанняў, а для работнікаў Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – гэты дзень яшчэ азначае пачатак другога этапа прафілактычнай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!». У рамках, якога нашы ратавальнікі наведалі ўрачыстыя лінейкі ў школах горада і раёна, павіншавалі вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў з пачаткам навучальнага года і нагадалі аб неабходнасці выканання правілаў бяспекі жыццядзейнасці. Пасля святочных лінеек работнікі МНС правялі з першакласнікамі іх першыя урокі бяспекі, падчас якіх паўтарылі з дзецьмі правілы паводзін у экстранных сітуацыях і алгарытм выкліку выратавальных падраздзяленняў. Самыя малодшыя школьнікі здзівілі і порадавалі ратавальнікаў сваімі ведамі правілаў бяспекі, за што і атрымалі падарункі ў выглядзе наглядна-выяўленчайпрадукцыі: буклеты, плакаты для раскладу заняткаў і закладкі.