8 лютага адкрыўся пасля рамонту аддзел «Прадукты» магазіна №2 КУП «Універмаг «Слуцк». Першыя пакупнікі былі прыемна здзіўлены, атрымаўшы невялікія падарункі.
За дзесяць дзён у аддзеле правялі касметычны рамонт, поўнасцю памянялі гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне, расказала загадчыца Юлія Іванаўна Сняжкова. Плошча залы каля 200 м2. Аддзел пераведзены на самаабслугоўванне. Пашыраны асартымент тавараў, з’явіліся новыя пастаўшчыкі. Акцэнт зроблены на рыбу і морапрадукты, акрамя гэтага цяпер у продажы большая лінейка малочных вырабаў, мяса, мясных паўфабрыкатаў і каўбас, з’явілася фірменная секцыя кандытарскіх вырабаў.
Светлая прыгожая зала, неабходны асартымент вырабаў, зручнасць і даступнасць пры выбары тавараў – такія водзывы першых пакупнікоў.