Торговля
0 min read
9

Папаўняем запасы

20 сентября, 2018
0
Папаўняем запасы

Садавіна і агародніна, саджанцы і кветкі, мясныя, кандытарскія вырабы, саленні і іншая прадукцыя – на восеньскіх кірмашах можна набыць усё, што патрэбна для «смачнай» зімы, на кожны дзень,  у гаспадарку. На першым кірмашы гандлёвыя пункты прадпрыемстваў Случчыны і прыватных падвор’яў прапанавалі разнастайны асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі. Цэны, як заўсёды, на любы кашалёк.

Маю ўвагу прыцягнулі прыгожыя кусты маліны, увешаныя восеньскім ураджаем, сярод шматлікіх саджанцаў – сорт маліны з жоўтымі ягадамі. Знаёмлюся з гаспадыняй. Ніна Аркадзьеўна Фралова (на здымку) цяпер дачніца, а раней была загадчыцай беларускамоўнага дзіцячага сада.

– Я ўраджэнка Случчыны, працавала на Салігоршчыне, а малую радзіму цяпер упрыгожваю сваёй працай і творчасцю – прыпеўкі і песні на мае вершы спяваюць «Ячаўскія вячоркі». І для сябе адкрыла новае хобі: вырошчваю кветкі, грыбы (некалькі відаў вешанак і шыітаке), пладовыя кустарнікі. Умяне больш за 35 сартоў клубніц, 8 сартоў малін і 5 – ажын. Кожнаму, хто набывае ў мяне саджанцы, абавязкова расказваю, як лепш вырошчваць расліну, дзялюся вопытам, хачу, каб і ў іншых мая садавіна давала добры ўраджай. Падзяка пакупнікоў – лепшая ўзнагарода.

Кірмашы будуць праходзіць у Слуцку на працягу месяца. Прыходзьце і рабіце запасы.

Ірына ВЕЧАР.

Похожие записи