Стихи
1 min read
19

Ніна ФРАЛОВА «Валошкі»

9 сентября, 2020
0
Ніна ФРАЛОВА «Валошкі»

 Над возерам хмарка сумуе,

І неба ноч ціха хавае.
А ранкам валошка чаруе,
У хмарку блакіт уплятае.
Пялёсткі з адценнямі неба –
Дзяцінства букецік для мамы.
Мне большага нават не трэба,
Як гэта мажорная гама.
Валошкі ў жыце красуюць,
Да свята наш стол упрыгожаць,
Сваім непаўторам чаруюць,
Калоссе на кветачкі множаць.
З валошак букецік дзявочы
Сяброўкі плятуць-завіваюць,
Заззялі ярчэй неба вочы,
Каханне ім кветкі жадаюць.
З калоссем валошкі звіліся
У песні, у шчасці, у долі.
І зноў прыгажосцю дзіўлюся,
Блакіту ў небе, у полі.
А лустачцы свежага хлеба
Валошкі падзякуюць шчыра,
І колерам знікнуць у небе,
Усім з пажаданнямі міру.

Похожие записи