Культура дае добрыя ўраджаі.
У свой час некаторыя сельгасарганізацыі адказаліся ад вырошчвання азімага ячмяню, паколькі клімат быў больш суровым і ён дрэнна перазімоўваў. Зараз зімы сталі цяплейшымі,  таму да вырошчвання гэтай культуры вяртаюцца.  Па словах спецыялістаў, з яе нарыхтоўваюць высокаякасныя кармы для жывёлы, ды і тэрміны ўборкі культуры вельмі зручныя. Азімы ячмень паспявае хутчэй, чым жыта, пшаніца, трыцікале.

 Як расказаў галоўны аграном філіяла «Наша Ніва» мясакамбіната Ігар Кракасевіч, атрыманы нядрэнны ўраджай культуры  – амаль 57 цэнтнераў з гектара.

Наталля ГРАМЫКА.

Похожие записи