Упершыню ў «Падлессі-2003» заняліся вырошчваннем сланечніку. Пад яго адвялі 15 гектараў. Поле радуе вока павернутымі ў адным напрамку жоўтымі галоўкамі магутных кветак.
– Эксперыментуем гібрыд расійскай селекцыі «святлана», – расказвае Мікалай Кананок. – Пакуль культура паказвае сябе нядрэнна, расце і развіваецца згодна з вызначанымі тэрмінамі. Зерне, якое збяром, плануем адправіць для перапрацоўкі на камбінат хлебапрадуктаў для вытворчасці камбікармоў. Не патрэбна для ўборкі сланечніку і спецыяльная тэхніка, яго можна ўбіраць камбайнам з жаткай, якой убіраем кукурузу.
Дарэчы, вырошчваюць сланечнік сёлета ў шасці сельгасарганізацыях раёна. Усяго – 155 гектараў.
Наталля ГРАМЫКА.