Бог нарадзіўся! Свету аб’явіўся!
Бог стаўся Чалавекам, пасяліўся паміж нас, каб разам з намі раздзяліць жыццё: жыццё поўнае радасці і смутку, перамогі і паражэння, змагання і выпрабавання…
Езус Хрыстус прыйшоў на зямлю, как адчыніць нам брамы Неба і паказаць дарогу да Нябеснага Валадарства. Бог не пакінуў нас, але ёсць з намі кожны дзень і дапамагае нам праз усё нашае жыццё. Ён нарадзіўся ў бедным хляву, каб кожны мог прыйсці да Яго і чэрпаць ласкі, неабходныя ў гэтым жыцці і ў вечнасці.
Дарагія жыхары горада і раёна, жадаем, каб Бог, Які нарадзіўся для кожнага з нас, напоўніў вашыя сэрцы верай, надзеяй і любоўю! Няхай у кожнай сям’і запануе супакой, дабро, радасць і еднасць! Няхай Божая ласка суправаджае Вас праз усе дні Новага Года!
Сардэчна запрашаем на радаснае перажыванне Урачыстасці Божага Нараджэння:
24 снежня – Святая Імша ў 24.00.
25 снежня – Святая Імша ў 15.00.
26 снежня – Святая Імша ў 18.00.
Настаяцель касцёла святога Антонія а. Аляксей Рамановіч,
а. Стэфан Пупейка і парафіяне.