Добрае надвор’е спрыяе правядзенню веснавых палявых работ. У сельгасарганізацыях раёна актыўна рыхтуюць глебу да сяўбы, выконваюць іншыя работы. А вось каб хлебная ніва добра ўрадзіла, на палетках адкрытага акцыянернага таварыства «Казловічы-Агра» ладзілі свята першай баразны.



Як некалі вясной земляробы апраналіся ва ўсё белае і ішлі абмяркоўваць час сяўбы, так і сёлета кіраўнікі сельгасарганізацый раёна – у белых вышываных кашулях, разам з імі – і першы намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Крыжаноўскі. На старце – механізатары і падрыхтаваная тэхніка. Дарэчы, а свята ладзілі ў адпаведнасці з традыцыямі продкаў. 

Старшыня райвыканкама Андрэй Янчэўскі вітаў удзельнікаў урачыстасці. 

– Штогод мы адзначаем засеўкі, і гэта кожны раз хвалююча. Мы павінны сур’ёзна падысці да пасяўной кампаніі, у гэты час нам неабходна разлічваць толькі на сябе. Менавіта ад нас з вамі залежыць, як мы будзем жыць далей, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Як і заўсёды, на вытворчасці павінна быць дысцыпліна, каб працавалі да позняга вечара, не ленаваліся. Тады ў нас ўсё атрымаецца. Здароўя вам, каб хапіла моцы, каб дома быў лад. Сеем – будзем жыць. 


Протаіерэй Ігар Штэпа благаславіў хлебаробаў на добры ўраджай. 
Па мяшэчку зярна далі кожнаму кіраўніку сльгасарганізацыі, а механізатары атрымалі традыцыйныя абеды – бохан хлеба, сала ды цыбулю. 



Па традыцыі – першую баразну праклалі і зерне пайшлі сеяць першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Крыжаноўскі і дырэктар ААТ «Казловічы-Агра» Сяргей Пенязь, а хлопчыкі ім дапамагалі. Дарэчы, у Сяргея Уладзіміравіча сёлетняя пасяўная – сорак шостая!



Пасля сімвалічнага старту механізатары выехалі ў поле на магутных трактарах.

Похожие записи