Жыхар горада Міхаіл Курдзюк патэлефанаваў у нашу рэдакцыю з просьбай дапамагчы ў рашэнні праблем.
– На вуліцы Віленскай каля магазіна «Копеечка» зрабілі пандус для людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата, «калясачнікаў». Сам пандус выдатны, – адзначыў Міхаіл Уладзіміравіч, – а вось поручні да канца так і не зрабілі, устаноўлена толькі частка іх. Так што карыстацца пандусам пакуль немагчыма.
Хвалюе Міхаіла Уладзіміравіча і яшчэ адна праблема: тратуар на вуліцы Маладзёжнай, 9, няроўны, «уздыбіўся», так што «калясачнікам» там не праехаць. «А іншы раз вельмі трэба, – адзначае случчанін, – бо ў інтэрнаце па гэтым адрасе размешчаны паштовае аддзяленне, іншыя патрэбныя ўстановы» (зварот случчаніна на рэагаванне накіраваны ў адпаведныя інстанцыі).



Наталля СЕЛЯЗНЁВА.
Фота Ірыны БУШМАНАВАЙ.

Похожие записи