Першым восеньскім ранкам модныя і прыгожыя, з кветкамі любімым настаўнікам і добрым настроем спяшаліся ў школу і вучні сярэдняй школы №4. А яшчэ – па новым тратуары, які не так даўно зрабілі на вуліцы Савецкай, што стала прыемным падарункам не толькі рабятам, але і для іх бацькоў, бабуль і дзядуль, ды і для ўсіх жыхароў. Тым больш, што новы тратуар – гэта перш за ўсё бяспека руху.


Першы раз у першы клас сваю дачушку Сафію ў школу №4 па новаму тратуару суправаджалі  прадстаўнікі сям’і Варушыліных – тата Кірыл і бабуля Ірына, якая выказала задавальненне, што цяпер на вуліцы так зручна, не трэба непакоіцца, што побач з детварой праязджаюць машыны.

– Сапраўды, вуліца пахарашэла, шырокі тратуар, чысціня. Вельмі добра, што работы па добраўпарадканні вуліцы імкнуліся завяршыць да 1 верасня. Цяпер мы можам не турбавацца за нашых школьнікаў, ды і самім таксама прыемна хадзіць па вуліцы, – гаварыла бабуля вучаніцы шостага класа СШ№4 Анастасіі Люцко Валянціна Дзмітрыеўна Вініцкая.

Дарэчы, у сярэдняй школе №4 у гэтым годзе  будзе навучацца  251 вучань, у тым ліку 33 першакласнікі. Да навучальнага года рыхтаваліся і ў самой школе. Па словах дырэктара ўстановы Паўла Аляксандравіча Жупранскага, ва ўсіх класах зроблены касметычны рамонт, у адным з іх паставілі шклопакеты. За сродкі з апякунскага фонду  завяршаецца рамонт кабінета, у якім плануюць праводзіць рознапланавыя культурныя мерапрыемствы, заняткі па харэаграфіі. Адрамантавалі асвятленне, замянілі некаторую мэблю для вучняў пачатковых класаў.

– Педагагічны калектыў школы ставіць задачай перш за ўсё падтрыманне і ўмацаване сяброўскіх адносін паміж вучнямі школы, з вучнямі іншых школ горада, – адзначыў Павел Аляксандравіч. –  Так, напрацягу лета школа была адчынена для ўсіх рабят, якія жадалі згуляць у валейбол і іншыя спартыўныя гульні.

– Вельмі хочацца, каб хутчэй пачаліся заняткі, пазнаёміцца і пасябраваць з вучнямі, – гаварыў малады настаўнік фізічнага выхавання Уладзімір Мікалаевіч Мальцэвіч. 

Падчас размовы ён расказаў, што родам са Столінскага раёна, на Случчыну трапіў па размеркаванні пасля заканчэння Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першае знаёмства з горадам падарыла добрыя ўражанні, сустрэў прыветлівы калектыў школы.

Наталля ГРАМЫКА.

Похожие записи