У шэрагу сельгасарганізацый раёна ўжо завяршылі касьбу траў першага ўкосу, у іх ліку і КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы».
Намеснік дырэктара Віктар Казіміравіч Мазурыч адзначыў, што ў сельгасарганізацыі, дзякуючы зладжанай рабоце агранамічнай службы, механізатарам, вадзіцелям, першы ўкос траў завяршылі ў сціслыя тэрміны. Садзейнічала і надвор’е. Сёлета набылі кормаўборачны камбайн, яго даручылі адказнаму працаўніку Аляксандру Міхайлавічу Понтусу, касілку КРТ-3,4. На касілцы паспяхова працуе Дзмітрый Аляксандравіч Прыма (на здымку). Анатолій Іосіфавіч Бойка, Вадзім Сяргеевіч Заброцкі і іншыя таксама шчыравалі на нарыхтоўцы кармоў. У эксперыментальнай базе «Танежыцы» залажылі тры сянажныя траншэі (4 630 тон), на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавалі травяністых кармоў 5,59 цэнтнера кармавых адзінак.
Наогул у Слуцкім раёне травы скошаны на плошчы 15 888 гектараў (71%), назапасілі 93 800 тон сенажу (29%), 343 тоны сена (2%).