Камфорт у нашых дамах асацыіруецца ў тым ліку з цяплом, светам, гарачай вадой і іншымі дабротамі. А за ўсім гэтым стаіць вялікая праца многіх людзей. У іх ліку начальнік цэха вытворчасці работ кацельнай №2 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Слуцкая жыллёва-камунальная гаспадарка» Іпаліт Віктаравіч Дробыш (на здымку).

Надзейны чалавек, адказны, мэтанакіраваны, дасведчаны спецыяліст – менавіта так характарызуюць Іпаліта Віктаравіча ў калектыве. І гэта не дзіва, бо ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі ён працуе больш за 20 гадоў.
– Галоўная наша задача, каб бесперабойна працавала кацельная, тады дамы гараджан будуць забяспечаны  і ацяпленнем, і гарачай вадой. У зоне нашага абслугоўвання мікрараён Чэхава, вуліца 14 Партызан і частка вуліцы Леніна, – адзначае Іпаліт Віктаравіч.
А каб тэхніка не падводзіла, на кацельнай своечасова праводзяць рамонтныя работы, мадэрнізацыю, укараняюць сучасныя тэхналогіі. У падначаленні ў Іпаліта Віктаравіча больш за 30 чалавек – аператары  кацельнай, якія нясуць па графіку кругласутачнае дзяжурства, а таксама майстры, слесары.
Нягледзячы на вялікую адказнасць, сваю працу ён не лічыць цяжкай, аб прафесіі кажа ахвотна і захоплена, хоць за ўсе гады работы чаго толькі не адбывалася. Парывы, няштатныя сітуацыі… 
«У нас такая работа. Людзі, асабліва ў зімовы час, не павінны заставацца без цяпла», – гаворыць Іпаліт Віктаравіч.
Ірына КАВАЛЕНКА.

Похожие записи