
Абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства World Skills Belarus -2020 па прафесійнай кампетэнцыі “кулінарнае майстэрства” прайшоў на базе Слуцкага дзяржаўнага каледжа.



У кампетэнцыі “кулінарнае майстэрства” 5 снежня спаборнічалі навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі Мінскай вобласці.


Сярод 12 удзельнікаў, якія былі падзелены на дзве групы, навучэнцы Слуцкага сельгасліцэя і Слуцкага дзяржаўнага каледжа Уладзімір Лысоў і Юлія Млявая.

Канкурсанты прадставілі на суд экспертаў закуску і гарачую страву.
Пераможцай стала Алеся Шылец са Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, на другі месцы Уладіслаў Якубенка з Барысаўскага дзяржаўнага каледжа. Навучэнка Слуцкага дзяржаўнага каледжа Юлія Млявая заняла трэцяе месца.
Падрабязней – у “Слуцкім краі”.