Папярэдзіць узнікненне пажару, а не ліквідаваць яго наступствы – асноўны прынцып працы слуцкіх ратавальнікаў. Для насельніцтва штодзённа выходзіць шмат прафілактычных матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі, у тым ліку і на тэлебачанні, мноства выступленняў работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у працоўных калектывах, на бацькоўскіх сходах ва ўстановах адукацыі, правядзенне грамадска-масавых мерапрыемстваў у сельскіх населеных пунктах, размяшчэнне сацыяльнай рэкламы супрацьпажарнай накіраванасці ў грамадскіх месцах, на таварах народнага спажывання і многія іншыя формы працы. Аднак найбольш дзейсны метад прафілактыкі пажараў, як паказвае шматгадовы вопыт працы, з’яўляюцца агляды супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян. У гэтым кірунку на дапамогу выратавальнікам прыходзяць суб’екты прафілактыкі розных арганізацый і ўстаноў.

На мінулым тыдні ў Селішчанскім сельскім доме культуры прайшла нарада па навучанню суб’ектаў прафілактыкі алгарытму арганізацыі дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па папярэджванню правапарушэнняў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знtшніх прычын у жыллёвым фондзе. На ёй прысутнічалі намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, намеснік начальніка Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзіслаў Аляксандравіч Кузняцоў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў  і суб’екты прафілактыкі.

Разглядаліся пытанні рознага характару:  прафілактыка правапарушэнняў жыхароў раёна, а таксама, пытанні пажарнай бяспекі домаўладанняў, прыводзіліся статыстычныя дадзеныя па аператыўнай абстаноўцы ў жыллёвым фондзе за мінулы год і за першы квартал 2025 года.

Намеснік кіраўніка Слуцкага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Уладзіслаў Кузняцоў нагадаў асноўныя вытрымкі з рэкамендацый алгарытму арганізацыі работы суб’ектаў прафілактыкі па папярэджванню правапарушэнняў, якія садзейнічаюць гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у жыллёвым фондзе.

У выніку нарады дадзены ўказанні аб дзеяннях суб’ектах прафілактыкі па пажарна-прафілактычнай рабоце ў жыллёвым фондзе раёна па надапушчэнню трагічных выпадкаў.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи