У мінулым нумары газеты «Слуцкі край» быў надрукаваны матэрыял, які называўся «Пра мосцік, які «хістаецца». Случчане скардзіліся, што ў Камсамольскім парку ў Слуцку трэба тэрмінова падладзіць мосцік, які не толькі паламаны, але і ўжо «хістаецца». Што ёсць там і несанкцыянаваныя сметнікі.
Ужо ў пачатку гэтага тыдня работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі прынялі неабходныя меры: адрамантавалі і пафарбавалі два мосцікі ў гэтым парку. Цяпер яны выглядаюць вельмі прыгожа. Прыбралі і смецце.
А мы, паважаныя случчане, давайце цаніць тое, што робяць для нас, і больш не будзем смеціць!

Наталля ГРАМЫКА.