З гісторыі
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы» ўваходзіць у склад Дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб’яднання «Белмастацпромыслы», падпарадкоўваецца ўпраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і адносіцца да прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці. 

РУП «Слуцкія паясы» спецыялізуецца на выпуску тканых вырабаў, вырабаў з вышыўкай, пасцельнай і сталовай бялізны, сувенірнай прадукцыі, ваціну, пражы, падшываных коўдраў, падушак, наматрацнікаў, мяккай цацкі і іншай прадукцыі. І, канечне, копій Слуцкіх паясоў. 

Нагадаю, у рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці Слуцкіх паясоў і развіцця нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012 – 2015 гг. на прадпрыемстве была завершана рэканструкцыя вытворчага корпуса па вуліцы Максіма Багдановiча. Створана новая вытворчасць па вырабе копій, аналагаў слуцкіх паясоў, адкрыты музей гісторыі слуцкіх паясоў, кафэ «Стары горад», гандлёвы аб’ект «Сувенірная крама».

Ва ўмовах канкурэнцыі
Магутнасці прадпрыемства на сённяшнi момант загружаны на сто працэнтаў, – адзначае выконваючая абавязкі дырэктара РУП «Слуцкія паясы» Святлана Німера. – Пандэмія адмоўна адбілася на эканоміцы, цяпер актыўна навёрстваем аб’ёмы вытворчасці, нацэлены на далейшае ўмацаванне пазіцый прадпрыемства. Намi распрацаваны мерапрыемствы па выхаду на стабiльную працу, выкарыстоўваем любую магчымасць выхаду на новых заказчыкаў, новыя рынкі збыту. Праведзена работа па дамоўленасці на выпуск прадукцыі пад заказ для прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу з розных рэгіёнаў рэспублікі, а таксама на пашырэнне экспарту ў Расію, па выхаду на рынкі ў краіны далёкага замежжа.
Эканамічная канкурэнцыя ў цяперашніх умовах ідзе жорсткая, адзначае Святлана Анатольеўна, выйграюць самыя мабільныя, знаходлівыя, адпавядаючыя часу калектывы, з прадуманай стратэгіяй вытворчасці, маркетынгу, лагістыкі. Сёння ў прадпрыемства «Слуцкія паясы» ёсць ужо Instagram, актуалізавалі свой сайт, дзе размешчана інфармацыя аб прадукцыі, распродажах. Фірменны магазін «Слуцкія ўзоры» прапануе вырабы з выездам на прадпрыемствы і ў арганізацыі не толькi Мiнскай вобласцi, а таксама Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай. У цяперашні час пры фабрыцы дзейнічае музей гісторыі Слуцкіх паясоў. У фае музея знаходзіцца сувенірная крама, у якой можна набыць сувеніры, вырабленыя на прадпрыемствах «Белмастацпромыслаў».


Выконваючая абавязкі дырэктара РУП «Слуцкія паясы» Святлана Німера.


Карыстаюцца попытам коўдры, пледы, падушкі «Слуцкіх паясоў», пад заказ на прадпрыемстве шыюць спецадзенне, сцэнічныя касцюмы, адзенне з ільняных тканін, у тым ліку цяпер – сцэнічныя кашулі для артыстаў Капыльскага дома культуры. З мэтай зніжэння сабекошту прадукцыі ў гэтым годзе плануюць устанавіць машыну для вытворчасці халафайбера і сіліканізаваных шарыкаў, якія выкарыстоўваюць для напаўнення падушак і коўдраў. Пакуль гэту сыравіну на «Слуцкіх паясах» закупляюць – немалыя затраты.

Пры ўсіх аб’ектыўных цяжкасцях кірунак мастацкіх промыслаў на «Слуцкіх паясах» застаецца прыярытэтным, падкрэслівае мая суразмоўца:

За 85 гадоў дзейнасці на прадпрыемстве накоплены багацейшы, з майго пункту гледжання, бясцэнны вопыт вытворчасці вырабаў ткацтва, вышыўкі, – адзначае Святлана Анатольеўна, – які неабходна захоўваць і прымнажаць. «Слуцкія паясы» выпускаюць шырокі асартымент ручнікоў, сталовых камплектаў, сурвэтак, пакрывал, іншай прадукцыі з нацыянальнымі ўзорамі, у народным стылі, якія з’яўляюцца не толькі прадметамі абіходу, але і вырабамі мастацтва. А колькі найменняў сувенірнай прадукцыі, лялек, вырабаў з узорамі старажытных Слуцкіх паясоў! Асартымент гэтай прадукцыі штогод пашыраецца. У маі дзяржаўным гандлёва-вытворчым аб’яднаннем «Беларускія мастацкія промыслы» 34 найменні новай прадукцыі «Слуцкіх паясоў» аднесены да вырабаў народных промыслаў і рамёстваў (гэта прадукцыя не абкладвацца падаткам).


Вядучы мастак Антаніна Ісакава.


Захоўваючы спецыфіку вытворчасці

Начальнік швейна-ткацкага цэха Наталля Дубалека, спецыяліст са шматгадовым стажам работы на «Слуцкіх паясах», з захапленнем дэманструе новую прадукцыю, у тым ліку фрагмент копіі Слуцкага пояса на драўляным стрыжні, аформлены як арыгінальнае пано. Расказвае пра прыгожыя льняныя падарункавыя мяшэчкі ручной работы, якія карыстаюцца попытам у заказчыкаў, новыя сувенірныя лялькі і бліжэйшыя планы, у тым ліку па стварэнні пано з фрагментам Слуцкага пояса з вышыўкай, а таксама забаўных лялек з сімвалам ужо наступнага новага года – тыгра.

Начальнік швейна-ткацкага цэха Наталля Дубалека.


Вядучы мастак Антаніна Ісакава.

З вядучым мастаком РУП «Слуцкія паясы» Антанінай Ісакавай я сустрэлася ў асартыментным кабінеце прадпрыемства ў будынку на вуліцы Тутарынава. Тут, можна сказаць, маленькі музей тканых і іншых вырабаў фабрыкі: ручнікоў, сталовых камплектаў, сувенірных паясоў, пасцельнай бялізны, пакрывал і пледаў, сумак, шаляў, адзення.  Антаніна Уладзіміраўна займаецца распрацоўкай тканых вырабаў на ручных станках і з праграмным кіраваннем, карацей кажучы, большасць яркіх непаўторных рэчаў у тым кабінеце – яе творчасць і майстэрства. Антаніна Ісакава працуе на «Слуцкіх паясах» 33 гады, з любоўю распавядае пра сваю работу, калег, што для розных малюнкаў для аўтаматычных станкоў распрацоўваецца камп’ютарная праграма – куды кожную нітачку трэба «накіраваць», каб атрымаўся патрэбны ўзор. Вельмі карпатлівая справа, але і цікавая, захапляльная. Вось і ў гэтым годзе разам з калегамі яна плануе прадставіць на мастацкі савет Беларускіх мастацкіх промыслаў 80 новых вырабаў. Шчыра, мне вельмі спадабаліся камплекты пасцельнай бялізны з натуральнай тканіны, вырабленай на прадпрыемстве і аздобленай вышыўкай. Проста шыкоўна!


Антаніна Ісакава разам з тэхнолагам ткацкай вытворчасці Наталляй Новікавай, якая таксама шмат гадоў аддана і творча працуе на прадпрыемстве, адзначылі, што прадукцыя «Слуцкіх паясоў» сапраўды нятанная, гэта абумоўлена яе эксклюзіўнасцю, у яе ўкладваецца нямала ручной працы. І тым не менш, яна запатрабавана, бо прадукцыя прыгожая, выканана з натуральнай сыравіны, да таго ж, яна, можна сказаць, увасабляе народную культурную спадчыну, з’яўляецца своеасаблівым брэндам горада.


Тэхнолаг ткацкай вытворчасці Наталля Новікава.
 



– Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць ветэранаў, працаўнікоў «Слуцкіх паясоў» з Днём работнікаў лёгкай прамысловасці, – сказала выконваючая абавязкі дырэктара прадпрыемства Святлана Німера. – Пераканана, у нашага прадпрыемства добрыя перспектывы, бо ёсць выдатны калектыў, высокапрафесійныя кадры, слаўныя традыцыі і жаданне дасягаць новага ўзроўню.
Наталля СЕЛЯЗНЁВА. 
  • Интересные факты
После Великой Отечественной войны художественные тканые изделия в Слуцке выпускала артель «Первое Мая», которая в 1960 году была преобразована в Слуцкую фабрику художественных изделий. Основная ее продукция – изделия строчено-вязальные, художественного вязания, ткачества из лозы и соломки. На фабрике в то время было занято 100  машинных вышивальщиц и 28 вышивальщиц на ручной вышивке.
Для создания нового производства в 2013 году для предприятия был приобретен комплект технологического оборудования: челночный ткацкий станок SLХР 540/1  в комплекте с электронной жаккардовой машиной Staubli LX 3202 (5120 крючков) и компьютерным управлением, машиной для намотки 4-х челночных шпуль, сновальной машиной ВSС 27 и сновальный шпулярник (специальная модель для шелка) фирмы МАGЕВА (Германия). С внедрением нового комплекта технологического оборудования РУП «Слуцкие пояса» стало единственным предприятием, на котором воссоздана уникальная технология ткачества слуцкой мануфактуры.

Людмила ПАЦКЕВИЧ, 
заведующая отделом использования и публикации документов зонального госархива в г. Слуцк.

Похожие записи