У адзін цудоўны, ясны дзень
Прыйшло каханне ў сэрцы людзей.
Яно было чыстым і светлым, але…
Слухаем гэта далей.
Людзі прыгожую цягу прынялі добра,
Шанавалі, песцілі, аднак …
З часам страцілі сумленне
Ды ператварылі блізкасць у крах.
Ключы ад кахання знашоўшы гублялі:
Знікалі ў руціне бязлітасных дзён.
Чарсцвелі, блукалі, без мэты рабілі
Тое, што цуд наганяла раней.
Прытомнасть.
Ёсць пульс, але няма мары.
Жыць можна, калі ўнутры пустата?
Згубілі ўміг, а гадамі стваралі,
Усё, ужо з’едзена нават да дна!