Не сакрэт, што адной з форм працы работнікаў сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю з’яўляецца размяшчэнне сацыяльнай рэкламы на таварах народнага спажывання.

Ратавальнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях вельмі актыўна праводзяць работу па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва пры падтрымцы горадаўтваральных прадпрыемстваў і арганізацый горада.

З мінулага года на гандлёвых аб’ектах раёна, вобласці і рэспублікі ў цэлым рэалізуецца прадукцыя ААТ «Слуцкага сыраробнага камбіната» з рэкламай супрацьпажарнай накіраванасці «112 – нумар службы выратавання». У халадзільніку крам можна знайсці разнастайнасць малочнай прадукцыі. Ратавальнікі размясцілі сацыяльную рэкламу на ўпакоўках смятаны, тварагу, ёгурта, а ў гэтым годзе да іх далучыліся – малако і кефір.

“Ратавальнікі ўпэўненыя, што сацыяльная рэклама, размешчаная на ўпакоўках малочнай прадукцыі, прыцягне ўвагу кожнага грамадзяніна і нагадае пра тое, што ў выпадку ўзнікнення любой надзвычайнай сітуацыі па нумары службы выратавання – «112» – аператыўна прыедуць і акажуць дапамогу”, – так лічыць старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела Марына Леснікава.

“Наша прадукцыя вельмі смачная і карыстаецца попытам не толькі у другіх рэгіёнах краіны, але і за яе межамі! Добра, калі МНС размяшчае такую рэкламу на таварах спажывання, бо трэба кожнаму чалавеку ведаць не толькі нумары службы выратавання, але і жыць бяспечна”, – дзеліцца сваімі ўражаннямі пакупніца магазіна “Еўраапт”.

Перед усімі работнікамі МНС стаіць важная задача – «дастукацца» да кожнага і асабіста папярэдзіць аб тых незваротных наступствах, якія могуць адбыцца у выпадку невыканання правіл бяспечных паводзін.

Слуцкі РАНС.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи