Ёсць на свеце цудоўныя словы,

Ад якіх прыгажэе Зямля.
Усімі фарбамі роднае мовы
Я цябе праслаўляю, матуля мая!

Ты любоў і павага, пяшчота і ласка,
Я заўжды ганаруся табою.
Ты як добрая, мудрая казка,
Як крынічка з празрыстай вадою.

Як агеньчык, як папялушка,
Як маяк у далёкім моры,
Як чароўная сіняя птушка
У бязмежнай блакітнай прасторы.

Як рамонак, півоня, як ружа,
Таямнічая папараць-кветка,
Як праменьчык у зімовую сцюжу,
Ты сакрэтаў маіх захавальнік-сведка.

Ёсць на свеце цудоўныя словы,
Ад якіх прыгажэе Зямля.
Усімі фарбамі роднае мовы
Я цябе праслаўляю, матуля мая!
About Author
СК
View All Articles
Посмотрите последние записи этого автора!
«101» – пароль смелых и отважных!
Как стать экспертом-криминалистом
Владимир Гога провел встречу и выездной прием граждан в ЖКХ

Похожие записи