А калі яно праходзіць у дзіцячым аздараўленчым лагеры, то гэта жыццё вясёлае, напоўненае пазітывам і творчасцю. Адпачынак у лагеры заўсёды асацыіруецца з песнямі ля вогнішча, паходамі, гульнямі і сумеснымі цікавымі справамі.
Летам у аздараўленчых лагерах адпачнуць больш за 3 000 юных случчан.
Карэспандэнт «Слуцкага краю» адправілася ў дзіцячы аздараўленчы лагер «Зенитчик», дзе 7 ліпеня з нецярпеннем чакалі ў госці сяброў з «Зорьки», каб правесці спаборніцтвы па футболе і піянерболе.

 


Аліна Каляда і Соф’я Мяркульева
Аліна Каляда, 11 гадоў. Адпачывае ў «Зорьке» ў другі раз:
– Мне падабацца мноства конкурсаў і забаў. Тут кожны можа праявіць сябе, свой талент, раскрыцца з нечаканага боку, а галоўнае – выдатна правесці час.
Соф’я Мяркульева, 10 гадоў, адпачывае ў «Зорьке» ў пяты раз:
– У іншы лагер не хачу! Тут класныя выхавальнікі, выдатная ежа, шмат забаўляльных мерапрыемстваў. У мяне з’явілася вялікая колькасць новых сяброў рознага ўзросту. Мне падабаецца, што кожны дзень ёсць спартыўныя, аздараўленчыя мерапрыемствы, гэта вельмі карысна. У наступным годзе таксама паеду ў «Зорьку».


Кірыл Бранавіцкі і Мікіта Мялешка

Кірыл Бранавіцкі, 11 гадоў, у лагеры «Зенитчик»  адпачывае ўпершыню:
– З задавальненнем удзельнічаю ва ўсіх мерапрыемствах, якія тут праходзяць. Вельмі спадабалася святкаванне Купалля, мы палілі вогнішча, весяліліся. Тут здаровая ежа (меню ў сталовай – супер!), шмат спартыўных, творчых мерапрыемстваў.

Мікіта Мялешка, 11 гадоў:
– Адпачываю ў лагеры «Зенитчик» ужо ў трэці раз. У нас ёсць спецыяльны стэнд, дзе распісаны кожны дзень нашага тут знаходжання. У кожнага дня – свая тэматыка: рамантычная, спартыўная, гумарыстычная і іншыя. Выдатна, што кожны год я знаходжу тут новых сяброў і радуюся сустрэчы з тымі, хто мне ўжо знаёмы.


Улад Сямашка, 13 гадоў, адпачывае ў лагеры «Зенитчик» у другі раз:
– Тут вельмі добры расклад дня, кожны дзень насычаны падзеямі. Адпачынак у летнім лагеры на прыродзе, у вясёлым калектыве аднагодкаў у любым выпадку прынясе больш карысці, чым праседжванне суткамі перад тэлевізарам або за камп’ютарам у чатырох сценах гарадской кватэры.


Гаспадары сустракалі гасцей запальным танцавальным флэшмобам, «зоркаўцы» ў адказ парадавалі сяброў музычнымі нумарамі.

Праз некалькі хвілін хлопцы і дзяўчаты ўжо весела размаўлялі адзін з адным, нешта абмяркоўвалі, радаваліся сустрэчы. Падчас спаборніцтваў гучалі вясёлыя крычалкі ў падтрымку каманд.

У напружанай барацьбе з лікам 3:2 у спаборніцтвах па футболе перамагла каманда «Зорьки», а ў піянерболе з лікам 2:0 – каманда «Зенитчика». Так што ў выніку сустрэчы перамагло сяброўства.






Як адзначыла педагог-псіхолаг дзіцячага аздараўленчага лагера «Зорька» Алена Барысаўна Таманава, кожная змена ў лагеры мае сваю тэматыку.

– Другая змена прысвечана грамадска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей, – расказала Алена Барысаўна. – Падчас змены дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў тэматычным мерапрыемстве «Слуцк – мая малая Радзіма», спартландыі «Наперад да перамогі», ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» і іншых. Увогуле ў нас выдалася вельмі актыўная і насычаная на падзеі змена.

Аздараўленчы лагер – як астравок бесклапотнага дзяцінства. Тут пануе атмасфера сяброўства, радасці і весялосці.

Хутка адшуміць чарговая змена. Дзеці раз’едуцца па дамах. І кожны павязе з сабой часцінку радасці і пазітыву.

Ірына МАЛЯЎКА.

Похожие записи