Першынство раёна па валейболе сярод мужчын праходзіла 21 і 22 лютага на базе СШ №13 у Слуцку.


Удзельнічалі ў спаборніцтвах 9 каманд слуцкіх прадпрыемстваў і арганізацый: мясакамбіната, цукроварафінаднага камбіната, ЖКГ, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, фізкультурна-спартыўнага клуба Слуцкага раёна, сыраробнага камбіната, хлебазавода, камбіната хлебапрадуктаў, ПСГ ААТ “Слуцкі мясакамбінат”(Леткаўшчына).

Удзельнікі былі падзелены на дзве групы. Змагаліся ўпарта, з запалам. Чэмпіянат аб’яднаў аматараў валейбола розных узростаў.


У выніку напружанай барацьбы перамогу сярод мацнейшых здабыла каманда цукроварафінаднага камбіната. 
На другім месцы валейбалісты фізкультуран-спартыўнага клуба Слуцкага раёна. Дарэчы, у складзе каманды – старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі.
На трэцім – спартсмены Слуцкай ЖКГ.
Малайцы! Цудоўны прыклад актыўнага адпачынку.
Больш фота 

тут.

Похожие записи