Творчы калектыў «Дабро» (мастацкі кіраўнік Галіна Сак) Слуцкага гарадскога дома культуры з канцэртам выступіў у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Сапраўднае свята падарылі ўдзельнікі творчага калектыву: прыгожыя песні, гумар і добрыя пажаданні гучалі для пражываючых ва ўстанове. Сваімі выступленнямі радавалі гледачоў салісты Сяргей Бельскі, Галіна Сак, Валянціна Бабініч, вядучая Наталля Бальсіна.