Здаецца, ён зусім не мяняецца, і ў свае 80 гадоў Іван Жогла (юбілей адзначыў зусім нядаўна) застаецца, як і шмат гадоў таму – прыгожым, пазітыўным, добразычлівым, уважлівым, з добрым гумарам і трапным паэтычным словам. 53 гады гэты чалавек адпрацаваў у сельскай гаспадарцы на Случчыне, свой першы верш напісаў у 1960-х, сустрэў у жыцці сапраўднае каханне. Пра гэта і іншае чытайце ў інтэрв’ю з ветэранам.
– Нарадзіўся і вырас я ў сялянскай сям’і на Капыльшчыне, – распавядае Іван Сяргеевіч. – Пасляваеннае нялёгкае жыццё, дзяцінства… Бацькі шмат працавалі ў калгасе. Мяне, малога, не было з кім пакінуць дома. Таму старэйшая сястра, вучаніца Ленінскай СШ, кожны дзень вяла мяне з сабой у школу – а гэта ні многа ні мала – сем кіламетраў у адзін бок, дабіраліся, зразумела, пеша. Мяне садзілі за апошнюю парту ў класе, і я разам з вучнямі слухаў настаўнікаў, добра вершы чытаў. У школу мяне па гэтай прычыне ўзялі на год раней.
– Прафесію выбіралі без ваганняў?
– Так, і ў думках не было шукаць іншую работу, чым праца на зямлі. Бацькі сваім прыкладам і стаўленнем да роднай зямлі мяне навучылі любві да яе, павазе да высакароднай сялянскай працы. З дзяцінства я доб¬ра ўсвядоміў, што хлеб – усяму галава. У пятнаццаць гадоў, пасля заканчэння дзесяцігодкі, пайшоў працаваць падлікоўцам у калгас «Піянер». А ў 1961 го¬дзе паступіў у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, як гавораць у народзе, вучыцца на інжынера.
– Іван Сяргеевіч, ваш стаж работы ў сельскай гаспадарцы Случчыны – 53 гады. Які перыяд вашай працоўнай біяграфіі найбольш важны, значны для Вас?
– Бадай, нельга выдзеліць, кожны этап прафесійнага сталення, узбагачэння вопытам, калі можна так сказаць, мае сваё значэнне. Я заўсёды стараўся добрасумленна выконваць сваю работу, штосьці атрымлівалася, чтосьці – не, як і ва ўсіх лю¬дзей. Пасля заканчэння сельскагаспадарчай акадэміі прыехаў на працу на Случчыну – у калгас імя Энгельса, які ў той час узначальваў Васілій Тарасавіч Петрачэнка. Узгадваю гэтага чалавека з удзячнасцю за муд¬рае кіраўніцтва, дапамогу мне, тады маладому інжынеру. У 1973 годзе мяне запрасілі на працу ў раённае ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, а ў 1977 годзе я стаў старшынёй калгаса «1-е Мая». З 1994 года працаваў у калгасе «Ленінскі шлях» галоўным інжынерам, быў намеснікам старшыні гэтай гаспадаркі, інжынерам па ахове працы.
З хваляваннем і настальгіяй узгадваю час сваёй працы. З майго пункту гледжання, у савецкую эпоху было нямала станоўчага, напрыклад, шчырага энтузіязму, больш захопленасці, менш прагматызму. Удзячны лёсу і сваёй прафесіі, што да¬вялося пазнаёміцца і працаваць са многімі выдатнымі кіраўнікамі, спецыялістамі, якія ўнеслі немалы ўклад у развіццё Случчыны. У іх ліку першы сакратар Слуцкага райкама КПБ Аляксандр Андрэевіч Чарняўскі, былыя стар¬шыні Слуцкага райвыканкама Віктар Фёдаравіч Арлоўскі, Аляк¬сандр Аляксандравіч Драко, начальнік райсельгасхарча Леанід Міхайлавіч Мінько, стар¬шыні калгаса «Ленінскі шлях» Мікалай Ільіч Васілевіч, Барыс Барысавіч Клешчукевіч, дырэктар Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў Валерый Эдуардавіч Шпілеўскі, дырэк¬тар Слуцкага хлебазавода Аляксандр Аляксандравіч Казейка, старшыня Сяражскага сельвыканкама Міхаіл Аляксандравіч Сакалоўскі і іншыя.
Як і многія людзі нашага пакаленння, я заўсёды актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, шмат гадоў узначальваў ветэранскую арганізацыю ААТ «Аграфірма «Лучнікі».

– Бадай, што так. Свой першы верш я напісаў яшчэ падчас службы ў арміі. Часта, калі пачуцці хвалявалі сэрца, яны клаліся на паперу вершаваным радком. Нярэдка здаралася такое, калі хацелася ад душы павіншаваць калег, родных лю¬дзей са святам, важнай падзеяй. За жыццё такіх вершаў набралася мноства, у маім зборніку «Здароўя, шчасця, Вам!» яны зай¬маюць больш за 560 старонак. Увогуле мне ўдалося выдаць пяць зборнікаў сваіх вершаў і казак. Хачу выказаць падзяку за дапамогу ў гэтай справе былому дырэктару Слуцкай узбуйненай друкарні Васілію Паў¬лавічу Жогалю, а таксама Віталію Мікалаевічу Вазьміцелю.

– Ведаю, вашы кнігі ёсць нават у Прэзідэнцкіх бібліятэках Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі…
– Я шчыры прыхільнік палітыкі Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, падзяляю яго пазіцыю сяброўства і ўзаемападтрымкі з братняй Расіяй. Па гэтай тэме ў мяне ёсць некалькі вершаў. Вось я і вырашыў у свой час адправіць паэтычныя зборнікі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі. У хуткім часе атрымаў адказ з падзякай і паведамленнем аб тым, што мае кнігі перададзены ў Прэзідэнцкую бібліятэку Рэспублікі Беларусь, а таксама ў Адміністрацыю Прэзідэнта Расіі. Дарэчы, адтуль я таксама атрымаў адказ: мая кніга перададзена ў бібліятэку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Вельмі прыемна, як і тое, што збор¬нікі маіх вершаў ёсць і ў Нацыя¬нальнай бібліятэцы Беларусі, іншых бібліятэках.

– Іван Сяргеевіч, у чым шчасце чалавека?
– Пэўна, складальнікаў шчасця шмат. Абавязкова павінна быць у жыцці каханне і, канечне, сям’я. Я шчаслівы чалавек: ужо 57 гадоў побач са мной мая жонка Валянціна Мікалаеўна. Гэта ўважлівы, чулы, разумеючы чалавек, мая апора і падтрымка, выдатная маці і гаспадыня. Дарэчы, я пазнаёміўся з Валянцінай у Туле, дзе служыў у арміі, можна сказаць, выпадкова – па тэлефоне. Сустрэліся мы разоў чатыры – пяць, і там жа ў Туле згулялі вяселле. У нас двое дочак, выдатныя зяці, трое ўнукаў і двое праўнучкаў.

Удзячны лёсу, што так склалася маё жыццё. Люблю наш край, Беларусь, людзей, сваю сям’ю. Жадаю ўсім здароўя, дабрабыту, згоды, галоўнае, з улікам цяперашняй няпростай сітуацыі ў свеце, – зберагчы мір і спакой на роднай зямлі!
Радзіма,
мая Беларусь
О, Белая Русь, ты Радзіма мая.
Азёры і рэчкі, балоты, палі,
Раўніны, узгоркі, пралескі, лясы
І птушак цудоўных пяюць галасы.
А колькі тут ружаў,
а колькі тут кветак!
Багацце Радзімы і кожны палетак,
Дзе колас багаты і бульба цудоўна,
Ля кожнае хаты прыгожа і роўна.
А людзі якія цябе засяляюць,
І добра працуюць, і добра гуляюць.
Здароўя і шчасця, мае дарагія,
Вам міру і згоды ў часы непрастыя.
Купалле
Для маладых і пажылых Купалле – свята.
Дзяўчынак, хлопцаў многа на рацэ,
На возеры ў Лучніках людзей багата,
Усе вяночкі носяць на руцэ.
Гараць кастры вялікія ў полі.
Ад іх цяпло, надзея на любоў.
І будзе хлеб, і шчасце светлай долі,
І скачам парамі праз вогнішча кастроў.
Вяночкі па вадзе плывуць прыгожа
З фіялак, ружы, васілька, рамонка.
І загадаць жаданне кожны можа,
Каб адгадаць, хто будзе гаспадар,
якая жонка.
Купальскія начныя святы вас чакаюць,
Каб загадаць жаданне, абазначыць лёс.
А пра гулянне год усе ўспамінаюць,
Шчаслівыя, да самых да нябёс.
Жадаю шчасця і здароўя вам.
Хай радуюць купаленскія ночы.
Хай у жыцці ўсім добра будзе нам,
Не сорамна глядзець адзін другому ў вочы.