Другі круг Беларусбанк – чэмпіянату Беларусі па футболе СФК «Слуцк» пачаў з крыўднага пройгрышу ў дамашнім мачы з «Гомелем»: 0 – 1.

Ці то пятніца 13-е, ці нешта яшчэ паўплывала, але не задалося ў слуцкай каманды. Па дадзеных InStat, гульцы «Слуцка» мелі перавагу ў валоданні мячом, больш стандартаў, удараў па варотах, аднак… Атакі да выніку не прыводзілі, а вось перадача гомельскага паўабаронца Аляксандра Бацішчава ператварылася ў гол у нашы вароты. У другой палове сустрэчы слуцкія футбалісты адчайна атакавалі вароты Дудара, але безвынікова. Ні ў першым, ні ў другім тайме ў «Слуцка» не атрымалася нават зраўняць лік. Страцілі вельмі патрэбныя ачкі. 
Лепшыя па InStat-індэксе сярод слуцкіх футбалістаў Сяргей Шчагрыковіч, Дзяніс Образаў, Аляксей Цімашэнка, Барыс Панкратаў, Віталій Трубіла.
Наступную гульню «Слуцк» правядзе 20 ліпеня ў Гродна з «Нёманам». Пачатак у 18.45.
Ірына ВЕЧАР.









Похожие записи