Старшакласнікі, увага!

Вы творчы чалавек, плануеце звязаць сваё жыццё з журналістыкай ці проста хочаце паспрабаваць сябе ў публіцыстыцы? Рэдакцыя газеты «Слуцкі край» аб’яўляе набор у школу маладога журналіста.
На занятках вы даведаецеся, адкуль браць інфармацыю для сваіх матэрыялаў, навучыцеся пісаць навіны і рэпартажы, браць інтэрв’ю, аб жанравай разнастайнасці ў журналістыцы. 
Заняткі бясплатныя, праходзяць адзін раз у месяц.
Мы чакаем вас 25 студзеня па адрасе: г. Слуцк, вул. Леніна,189 (будынак райвыканкама), кабінет №711.
Даведкі па тэлефоне: 5-21-52.

Похожие записи