13 красавіка стартаваў V адкрыты рэспубліканскі конкурс музычнага мастацтва “Спадчына“.
Асамбль народнай музыкі “Замосцкія музыкі” (настаўнік С.В. Хмялёў) Замосцкай ДШМ адзначаны дыпломам лаўрэата II ступені.
Вучні школы і ў сакавіку паспяхова выступілі на конкурсах.
Марыя Новік (настаўнік Г.Л. Капацэвіч, канцэртмайстар Я.А. Кулевіч) узнагароджана дыпломам лаўрэата I ступені на V міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні – 2019”, Марыя атрымала таксама сертыфікат на ўдзел у міжнародным фестывалі-конкурсе “Сябры-2019”.
Антаніна Пахадня (настаўнік В.В. Хмялёў, канцэртмайстар Я.А. Кулевіч) атрымала дыплом лаўрэата III ступені і дыплом
дыпламанта II ступені міжнароднага мнагажанравага фестывалю-конкурсу мастацтваў “PRO творчасць”.
Віншуем! Дзякуй бацькам за падтрымку і разуменне!
Замосцкая ДШМ.