Мне хочацца абняць зямлю рукамі
Мне хочацца абняць зямлю рукамі
І кропельку пяшчоты падарыць.
Я сцісну сэрца, гледзячы на раны,
Бо ведаю – баліць табе, баліць…
І колькі ж іх – тых ран і страшных месцаў,
Дзе з недр тваіх, зямля, ляцелі стогны?
Я сёння бачу прад сабою Брэст –
Ён велічны, прыгожы, ды журботны.
Вось крэпасць Брэсцкая – то боль і жах,
Што на тваім, зямля, адбіўся твары.
Тут назаўсёды засталіся ў вяках
Людскія думкі, залатыя мары.
Іду нячутна… Першанькі сняжок
Пасыпаў на зямлю з нябёс нясмела.
– Пушысты, пачакай! Дай мне яшчэ разок
Зірнуць, каб, помнячы, душа балела.
А губы шэпчуць ціхенька сабе:
– Я шчасця большага зямлі не раю,
Як міру з белаю расою на траве.
Мы с тобой – один узелок
Ты и я – у нас все пополам,
Не разлучат нас дни и ночи.
Жизнь моя, половинка моя,
Я люблю тебя очень-очень!
Мы с тобой – один узелок
На года, навсегда, на века.
Сохранит тебя всюду Бог
И молитва святая моя.
Пусть страшны для любви расстояния,
Даже если и стынет кровь –
Я дождусь, потому что знаю я –
Зло покроет святая любовь!