Паважаныя жыхары Слуцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства! Гэта свята падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці, адданасць і ўзаемную павагу беларусаў адзін да аднаго і да сваёй краіны.
Мы працуем на карысць роднага краю, беражом нашу ўнікальную прыродную спадчыну, слаўную гісторыю і багатую культуру. Захаваць і прымножыць нашы поспехі мы зможам толькі, калі будзем еднымі. Як былі еднымі нашы продкі, якія баранілі ў цяжкія часы сваю зямлю ад ворага. Ужо тады яны даказалі, што адзінства – гэта магутная і непераадольная сіла.
Давайце разам жыць у стабільнай і квітнеючай Беларусі. Давайце сумесна працаваць дзеля дабрабыту нашай краіны, яе працвітання.
Жадаю вам моцнага здароўя, удачы і поспехаў у стваральнай працы, міру і ладу!
З павагай дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Аўсяннікава.