Другое адкрытае першынство СШ №10 імя С.Ф. Рубанава па міні-гольфе прайшло 15 сакавіка.

У адкрыцці першынства прынялі ўдзел старшыня Беларускай асацыяцыі гольфа Уладзімір Несцеравіч Дражын, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі гольфа, упраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама і іншыя.

Уладімір Несцеравіч Дражын адзначыў важкі ўклад случчан у распаўсюджвнне міні-гольфа і ўручыў падзякі Беларускай асацыяцыі гольфа ўпраўленню па адукацыі Слуцкага райвыканкама, дырэктару СШ №10 імя С.Ф. Рубанава А.М. Шыловічу, настаўніку-метадысту фізічнай культуры і здароўя СШ № 10 імя С.Ф. Рубанава В.Л. Варанцову. А для школьнікаў перададзены 20 дапаможнікаў на гульні ў гольф і іншая тэматычная літаратура. 



Падрабязней – у “Слуцкім краі”

Похожие записи