13 красавіка ў Слуцкім раёне праходзіць суботнік. Работнікі прадпрыемстваў і арганізацый працуюць на працоўных месцах ці добраўпарадкоўваюць тэрыторыі, помнікі воінскай славы, рыхтуюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.
Работнікі клубных устаноў раёна наводзяць парадкі на прылягаючых тэрыторыях: выграбаюць сухое лісце, абрэзваюць і беляць дрэвы, рыхтуюць кветнікі і іншае.
Супрацоўнікі Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі добраўпарадкавалі прылягаючую тэрыторыю і памятны знак вязням гета, знішчаным нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе.