На Слуцкім камбінаце хлепрадуктаў  прымаюць зерне новага ўраджаю.
Як адзначыў намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Гярэга, сёлета сітуацыя ўскладняецца тым, што прыёмка рапсу і іншых збожжавых культур будзе праходзіць адначасова, паколькі яны ўжо гатовы да ўборкі.
Тым не менш спецыялісты ўпэўнены, што справяцца прыняць і перапрацаваць усё зерне, што паступіць на камбінат. Тым больш што да нарыхтоўчага сезону рыхтаваліся належным чынам. Добра падрыхтавана матэрыяльна-тэхнічная база. Працуе кругласутачная дыспетчарская служба.
Прадпрыемствам ужо нарыхтавана  больш тысячы тон насення рапсу і 2 тысячы тон зерня збожжавых культур. Для яго дапрацоўкі ёсць стацыянарны зернеачышчальна-сушыльны комплекс магутнасцю да 100 тон за гадзіну. Для зручнасці комплексы размяшчаюцца і ў сельгасфіліялах, будуецца ў Замосці. Акрамя таго ёсць у камбіната і мабільныя комплексы італьянскай вытворчасці.
Мука, якую вырабляюць на Слуцкім камбінаце хлебапрадуктаў, пастаўляецца на Слуцкі, Салігорскі і Нясвіжскі хлебазаводы. У залежнасці ад попыту, на экспарт у Расію, ва Украіну. Зразумела, пачынаецца ўсё з сыравіны, яе якасці.
Прадпрыемства прымае на перапрацоўку зерне са Слуцкага і іншых раёнаў вобласці. У тым ліку з сельгасарганізацый Салігорскага, Капыльскага, Клецкага, Старадарожскага, Любанскага раёнаў.
 Адным з першых зерне на камбінат у лік дзяржзаказу пачаў пастаўляць саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі, які ўжо цалкам закрыў план па яго здачы, у тым ліку і на іншыя прадпрыемствы краіны. Гэта зерне азімай пшаніцы высокай якасці.
Наталля ГРАМЫКА.

Похожие записи