У 26 туры Беларусбанк – чэмпіянату па футболе сярод каманд вышэйшай лігі СФК «Слуцк» у гульні з «Дняпром» 26 кастрычніка зноў не зарабіў нават адно ачко.

Сустрэча ў Магілёве расчаравала прыхільнікаў «Слуцка» – вынік матчу з камандай, якая замыкае турнірную табліцу і не выйгравала з красавіка, – 2:0. Пяты пройгрыш і ні  аднаго забітага мяча…

Галоўны трэнер «Слуцка» Віталій Паўлаў пракаменціраваў гульню:

– Цяжка нешта гаварыць, і я, і каманда знаходзімся ў такой сітуацыі ўпершыню. Як гаворыцца, ішлі ў атаку, а трапілі ў палон. Я папярэджваў, што «Днепр» будзе змагацца за кожны бал. Атрымалася так, як атрымалася. У каторы раз дапускаем індывідуальныя памылкі, гульцы атрымліваюць заданні і не  выконваюць іх. Ужо і не ведаю, ад каго чакаць падвоху. З іншага боку, няма прэтэнзій па самааддачы – хлопцы стараюцца і на трэніроўках, і ў гульнях. Але гэта наш узровень – прапусцілі два мячы пасля контратак. Памяняў Абубакара на Нікаліча, таму што да Алію былі пэўныя прэтэнзіі ў мінулай гульні, плюс ён яшчэ праходзіць перыяд адаптацыі. Хацелі выкарыстоўваць рост Мілаша, але не атрымалася, і ў абароне да яго ёсць пытанні. Засталося не так ужо і шмат гульняў, трэба сабрацца. Цяжкая сітуацыя, але я спадзяюся, што мы зробім з яе правільныя высновы.

Вельмі хочацца, каб 4 лістапада каманда нашага горада даказала, што цяжкасці былі часовымі, што яны сапраўды (не толькі на словах) гуляюць для балельшчыкаў. Мы ж збяромся на «Гарадскім» у 14.00, каб падтрымаць сваіх. За Слуцк і «Слуцк», разам!

Ірына ВЕЧАР.

Предыдущая запись

Следующая запись

Похожие записи