Прачытаўшы ў газеце рубрыку «Мы памятаем!», захацелася расказаць аб лёсе маiх продкаў з фотаздымка, зробленага яшчэ да пачатку Вялiкай Айчыннай вайны.
У цэнтры здымка – мой дзед, камунар Парфен Пятровiч Бруёк. Злева ад яго – мая мацi Алена Парфенаўна Бруёк (Гладкая). Калi пачалася вайна, яна стала сувязной партызанскага атрада. Мацi выконвала заданнi па разведцы, iнфармавала партызан аб перамяшчэннях фашысцкiх войскаў i палiцаяў, перадавала партызанам медыкаменты, адзенне, харчовыя прадукты, расказвала аднавяскоўцам аб перамогах Чырвонай Армii.
У кастрычнiку 1942 года мацi разам з сувязнымi Марыяй Шайпак i Марыяй Адзярыха былi арыштаваны палiцаямi i адпраўлены ў Слуцкую турму, дзе яны i загiнулi. Мацi было ўсяго 32 гады…
На здымку справа – Сафiя Парфенаўна Бруёк. Яна таксама была сувязной у партызан. Пасля заканчэння вайны працавала звеннявой у калгасе, потым яе выбралi сакратаром камсамольскай арганiзацыi калгаса.
Злева ў другiм радзе – мой дзядзька Уладзiмiр Бруёк. Праходзiў службу ў радах Чырвонай Армii ў Лiтве. Справа – мой дзядзька, Аляксей Бруёк, служыў у Чырвонай Армii ў горадзе Пенза, быў камандзiрам узвода сувязi. Яны загiнулi, абараняючы Радзiму ў час цяжкiх для яе выпрабаванняў.
Памяць аб маiх продках жыве ў маiм сэрцы i застанецца ў сэрцах маiх нашчадкаў назаўсёды.
Мікалай ГЛАДКІ, жыхар горада.