Слаўнай, вечнай стужкай ведаў, духоўнасці, творчасці, пошуку, наватарства, лепшых традыцый, пераемнасці пакаленняў, настаўніцкага і вучнёўскага братэрства злучаны чатыры стагоддзі гісторыі старэйшай гімназіі нашай краіны – гімназіі №1 горада Слуцка. 400-годдзе слуцкай гімназіі, відавочна, знакавая падзея не толькі для Случчыны, для ўсёй Беларусі. З якімі поспехамі сустракаюць свой важкі юбілей «Слуцкія Афіны», расказвае дырэктар установы Алена Мікалаеўна МІРОНАВА:



– Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №1 г.Слуцка» – сучасная ўстанова з багатай гісторыяй і традыцыямі. Наша любімая гімназія дынамічна развіваецца, захоўваючы лепшыя традыцыі мінулага, арыентуючыся на інавацыйную сучаснасць і будучыню. Гімназія сёння – гэта прастора, у якой цікава вучыцца дзецям і цікава працаваць настаўнікам. Актыўная, мэтанакіраваная і якасная праца педагагічнага калектыву гімназіі, вучняў і  бацькоў  дазваляе дасягнуць высокіх вынікаў.


Педагогі Г.М. Бараненка, Л.А. Трапачова, Н.М. Чарнаус, Л.І. Губановіч, Т.А. Варанцова
Пра гэта сведчаць наступныя паказчыкі: сярэдні бал гімназістаў за 2016/2017 навучальны год склаў 8,1, сем выпускнікоў нашай установы ўзнагароджаны залатымі медалямі. Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ў 2016 годзе наша гімназія ўвайшла ў ТОП-100 лепшых устаноў адукацыі рэспублікі па трох прадметах: рускай, беларускай, англійскай мовах. Сярэдні бал па выніках цэнтралізаванага тэсціравання склаў 62. Сто працэнтаў выпускнікоў гімназіі сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. 

Сфарміравана трывалая сістэма арганізацыі факультатыўных заняткаў на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Ахоп вучняў факультатыўнымі заняткамі таксама стапрацэнтны. У гімназіі дзейнічае свой тэатр (кіраўнік Ірына Аляксандраўна Куніцкая), клуб знатакоў «Што? Дзе? Калі?» (кіраўнік Марыя Юр’еўна Шыловіч), на працягу сямнаццаці гадоў выдаецца часопіс навучэнцаў «Гімназічны ліхтар» (кіраўнік Галіна Іванаўна Шачак), а таксама дыдактычны часопіс педагогаў «Карыфей» (кіраўнік Валянціна Фёдараўна Енікава), якія з’яўляюцца неаднаразовымі пераможцамі рэспубліканскіх конкурсаў школьных СМІ.


Настаўніца гімназіі №1 М.В. Несцерава
Для вучняў 10-х, 11-х класаў арганізавана мультыпрофільнае навучанне. Заключаны дагавор на супрацоўніцва з Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам.

Вучні гімназіі – пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па вучэбных прадметах, а таксама міжнародных турніраў Саюзнай дзяржавы. У 2017 годзе нашы гімназісты атрымалі тры дыпломы на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах (Кацярына Імпалітава, дыплом І ступені па біялогіі, Кацярына Шаплыка, дыплом ІІІ ступені па біялогіі, Валерыя Махлай, дыплом ІІ ступені па фізіцы), дыплом ІІ ступені – на Міжнароднай алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы атрымала Крысціна Забела. Вучаніца нашай гімназіі Валерыя   Махлай стала вучнем года Мінскай вобласці-2017. 


Адным з прыярытэтных накірункаў у асобасна арыентаваным адукацыйным працэсе з’яўляецца арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў у навуковым аб’яднанні «Школьная Акадэмія Навук», якое атрымала фінансавую падтрымку спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. 

Вучні нашай гімназіі – неаднаразовыя дыпламанты  міжнародных навукова-практычных канферэнцый у Серпухаве і Пратвіно, з 2010 года ўдзельнічаюць у Міжнародных Гагарынскіх чытаннях, а настаўніца Таццяна Яўгенаўна Максіменка атрымала дыплом Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. Захоплены сваёй справай педагог, які ўмее запаліць дзіцячыя сэрцы, павесці за сабой, яна ўносіць і важкі ўклад у арганізацыю даследчыцкай дзейнасці гімназістаў. На Х Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў і студэнтаў «Моладзь і інавацыя» (г. Серпухаў) у секцыі «Актуальныя пытанні фізікі і хіміі» вучаніца гімназіі Ксенія Каладоўская атрымала дыплом І ступені, у секцыі «Тэхнічная творчасць» праца вучняў Валерыі Махлай і Дзмітрыя Масакоўскага адзначана дыпломам ІІІ ступені. У 2016 годзе на ХХІІІ Усерасійскіх юнацкіх чытаннях ім. У.І. Вярнадскага Яўгеній Белавус узнагароджаны дыпломам І ступені. 


Т.Я. Максіменка
За час свайго існавання (з 1998 па 2017 гады) гімназія падрыхтавала 17 пераможцаў міжнародных алімпіяд па інфарматыцы, хіміі, рускай мове і літаратуры, 64 пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 6 пераможцаў алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць». Вучні гімназіі атрымалі 20 дыпломаў  на рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях, 10 дыпломаў на міжнародных навукова-практычных канферэнцыях вучняў і студэнтаў у Расійскай Федэрацыі, 10 дыпломаў

 на Міжнародных Гагарынскіх грамадска-навуковых чытаннях.

 
Вучаніца гімназіі Святлана Крупская.


У 2007 годзе гімназія адзначана граматай і ордэнам Ламаносава за значны ўклад ва ўмацаванне сяброўства і супрацоўніцтва ў галіне адукацыі паміж Расійскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Беларусь Расійскім нацыянальным камітэтам грамадскіх узнагарод.


Шмат увагі ў гімназіі надаецца ідэалагічнаму, грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню: правядзенне акцый, мерапрыемстваў, арыентаваных на дзяржаўныя святы – Дзень герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, Дзень Канстытуцыі, Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі, Дзень Перамогі. 

Гімназія ганарыцца поспехамі і перамогамі, будуе планы на будучае і рэалізоўвае новыя ідэі. Так, ужо трэці год установа працуе над укараненнем рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Рэалізацыя індывідуальнага навучання вучняў з улікам іх здольнасцей і прафесійнага выбару».

Умацоўваем матэрыяльна-тэхнічную базу, праведзены капітальны рамонт будынкаў, памяшканняў. Наша ўстанова атрымала новае аблічча, сёння радуе арыгінальным дызайнам, прыгажосцю аўдыторый, кабінетаў, фае, калідораў, іншых памяшканняў.


Па выніках работы за 2016 год наша гімназія стала лаўрэатам абласнога конкурсу (2-е месца) «За дасягненні высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» сярод устаноў адукацыі, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў у намінацыі «Лепшая гімназія, ліцэй».

Гімназія сёння – гэта стабільна высокая якасць адукацыі. Дасягненне такіх вынікаў забяспечвае высокакваліфікаваны педагагічны калектыў, у якім усе маюць вышэйшую педагагічную адукацыю, 93,2 працэнта педагогаў вышэйшай і першай кваліфікацыйных катэгорый. У складзе педагагічнага калектыву пяць педагогаў удастоены прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы вучняў і студэнтаў: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (замежная мова) Таццяна Аляксееўна Варанцова, настаўніца англійскай мовы Людміла Анатольеўна Трапачова, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ганна Мікалаеўна Бараненка, настаўніца рускай мовы і літаратуры Людміла Іванаўна Губановіч, настаўніца біялогіі Ніна Мікалаеўна Чарнавус. У свой час прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы вучняў і студэнтаў былі адзначаны педагогі гімназіі Ларыса Васільеўна Ермакова, Алена Мікалаеўна Дыдышка, Таццяна Аляксееўна Жартун. 


Плённа працуюць на ніве адукацыі настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Юр’еўна Бурнель, настаўніца біялогіі Іна Анатольеўна Хаустовіч, настаўніца хіміі Ала Вячаславаўна Мартышэнка, настаўніца геаграфіі Марына Францаўна Цвірко,  настаўнікі пачатковых класаў Галіна Міхайлаўна Даўгучыц, Алена Аркадзьеўна Вяроўка, Святлана Міхайлаўна Цыуля, настаўніца музыкі Ірына Міхайлаўна Сталбавенка і іншыя. Сучасны настаўніцкі калектыў гімназіі – гэта сінтэз вопыту і маладосці, інавацый і творчасці, навукі і прафесійнага падзвіжніцтва. Тут пануе асаблівая атмасфера, якая акрыляе, натхняе, спрыяе інтэлектуальнаму, духоўнаму росту і дзяцей, і дарослых. Невыпадкова, што нашы выпускнікі вяртаюцца ў гімназію ўжо ў якасці педагогаў.

З  асаблівай цеплынёй і ўдзячнасцю мы ўзгадваем нашых папярэднікаў, ветэранаў гімназіі. Гэта яны закладвалі падмурак тых галоўных каштоўнасцей, ведаў, прынцыпаў работы, адносін у калектыве, якімі слуцкая гімназія №1 кіруецца і сёння. 22 гады нашу ўстанову ўзначальваў Яўгеній Рыгоравіч Жартун, чалавек выдатных арганізатарскіх здольнасцей, адметнай чуласці і ўважлівасці  да іншых. На жаль, яго ўжо няма разам з намі, як і яго папярэдніка Леаніда Мікалаевіча Кузняцова, многіх іншых былых работнікаў гімназіі, якія пайшлі з жыцця. Светлая ім памяць і наша бясконцая ўдзячнасць.


Адзінаццаць гадоў працавала дырэктарам  установы Ларыса Васільеўна Ермакова – таленавіты, самаадданы настаўнік і кіраўнік, прафесіянал з вялікай літары. Шмат гадоў аддала рабоце ў гімназіі адна са старэйшых нашых ветэранаў Раіса Аляксееўна Тычына, а таксама Вера Анатольеўна Багдановіч, Леанід Рыгоравіч Савановіч, Любоў Рыгораўна Місюкевіч, Надзея Міхайлаўна Грыцкевіч і многія-многія іншыя ветэраны ўстановы. Дзякуй вам, дарагія нашы, за адданую працу, за вернасць гімназіі, за трапяткую любоў да яе, якой і цяпер напоўнены вашы сэрцы.

400 гадоў! Узрост мудрасці, трываласці, узрост, правераны часам, жыццём. Слуцкая гімназія №1 стала роднай для многіх-многіх людзей, прадстаўнікоў шэрагу пакаленняў, якія тут вучыліся і працавалі. З яе сцен выйшлі знакамітыя матэматыкі, фізікі, медыкі, пісьменнікі, пакаральнікі космасу, прадстаўнікі многіх іншых прафесій, але галоўнае – высакародныя людзі з жаданнем ствараць дабро, дарыць яго свету, дарыць яго іншым. І гэта самае важнае, і гэта працэс бясконцы…

Таму 400 – узрост маладосці, натхнення, новых мар і планаў, новых адкрыццяў і пакарэння вяршынь. З юбілеем, гімназія №1!

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

Уважаемые учителя и ветераны педагогического труда, учащиеся и выпускники государственного учреждения образования «Гимназия №1 г. Слуцка»! От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю Вас с 400-летием со дня образования учреждения!

Гимназия №1 является старейшим учебным заведением Республики Беларусь и лучшим учреждением образования Слуцкого района. Несомненно, это заслуга творческого, высокопрофессионального коллектива педагогов, талантливых учеников, заинтересованных родителей. В учреждении новые традиции не заменяют старые, а гармонично входят в жизнь, делая ее более яркой и насыщенной.

За высокое качество образования и воспитания, педагогическое мастерство, творческий поиск гимназия неоднократно становилась лауреатом областного конкурса «За достижение высоких показателей в развитии образования».

Богат творческий потенциал гимназистов. Учащиеся – неоднократные победители республиканских и международных олимпиад, интеллектуальных, творческих и исследовательских конкурсов.

Из стен гимназии вышло много знаменитых людей, прославивших город Слуцк. И сегодня выпускники старейшего учреждения вносят весомый вклад в развитие экономики, науки, культуры, искусства не только района, но и республики.

Динамику развития гимназии определяют высококвалифицированные педагогические кадры. Уважаемые педагоги! Выражаю вам благодарность за достойный вклад в развитие системы образования Слуцкого района, в воспитание и обучение подрастающего поколения.

Отдельных слов признательности заслуживают ветераны педагогического труда. Благодаря вашему опыту, знаниям и добросовестному отношению к работе заложены основы для дальнейших достижений школы.

Искренне желаю педагогическому и ученическому коллективу успехов во всех добрых делах и начинаниях, вдохновения, дальнейшей плодотворной работы на благо процветания Беларуси!

Председатель Слуцкого районного исполнительного комитета А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.

Выпускники 1968 года (в этом году 50 лет как мы закончили школу!) гимназии №1 города Слуцка поздравляют гимназию со знаменательной датой – 400-летием, а своего классного руководителя Раису Алексеевну Тычина –  с 90-летним юбилеем, который она отметит 2 февраля.

Учитель наш, мы Вам  всем классом хотим добра лишь пожелать!

Пусть жизнь вас кружит легким вальсом, пусть сил Вам хватит танцевать!


От имени выпускников 

Татьяна Егоровна АНЦИПОВИЧ, город Минск.

Поздравляем коллектив государственного учреждения образования «Гимназия №1 г. Слуцка» с 400-летним юбилеем!  Для многих поколений выпускников, ветеранов труда и нынешних учителей это незабываемое, историческое событие, которое дарит прекрасные воспоминания о ярких буднях и открывает новые страницы творческой деятельности. 

 Стараниями многих поколений педагогов в гимназии сложилась эффективная система подготовки выпускников, которая дает не только образование, но и помогает им найти достойное место в жизни.

Примите слова искренней признательности за верность профессии и любовь к своим ученикам! Вы достигли немалых успехов, каждым днем своей жизни доказывая, что трудом и добросовестным отношением к делу можно добиваться высоких целей.

Особую благодарность выражаем ветеранам педагогического труда, учителям школы всех лет ее существования за благородный, кропотливый ежедневный труд по воспитанию подрастающего поколения.

Желаем всему коллективу гимназии благополучия, здоровья, удачи. Пусть вас никогда не покинет вдохновение, а смелый интеллектуальный поиск и успех сопутствуют вам во всех делах и начинаниях! 


Слуцкая районная организация 

Белорусского профессионального союза 

работников образования и науки.

З гісторыі
На працягу 400 гадоў гімназія №1 горада Слуцка прайшла шлях ад Слуцкай кальвінісцкай школы да сучаснай гімназіі, з’яўляецца старэйшай навучальнай установай Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя нашай навучальнай установы бярэ пачатак ажно ў першай чвэрці XVII стагоддзя, а менавіта ў 1617 годзе, калі Януш VI Радзівіл выдаў грамату аб заснаванні ў Слуцку кальвінісцкай гімназіі. Варта адзначыць, што напачатку гэта была не гімназія, а пачатковае вучылішча пры кальвінісцкім саборы, у якім было два пакоі. Будынак быў пабудаваны з дрэва на беразе Случы. Больш чым за двухсотгадовую гісторыю ён не раз цярпеў ад пажараў, яго рамантавалі або ўзводзілі новы.

У 1628 годзе ў любчанскай друкарні Навагрудскага ваяводства быў выдадзены статут Слуцкай гімназіі. Яго аўтары пісалі: «У нашай навучальнай установы задача: не ўладарыць над свядомасцю, а выхоўваць норавы і прыцягваць моладзь да навукі». Школа рыхтавала кальвінісцкіх прапаведнікаў. Адукацыя была платнай.

Побач з навучальнай установай размяшчаўся інтэрнат для бедных вучняў. Пачатковая адукацыя была бясплатнай. Тэрмін навучання складаў 6 – 8 гадоў. У гімназіі праводзілі  раздзяленне вучняў па класах, а не па прадметах. Вывучаліся польская, лацінская, грэчаская і нямецкая мовы, а таксама этыка, матэматыка і юрыспрудэнцыя. У навучанні выкарыстоўваліся лепшыя вядомыя методыкі.

У XVII стагоддзі гімназія стала адной з самых аўтарытэтных кальвінісцкіх навучальных устаноў, заваявала вядомасць і славу далёка за межамі Беларусі як «Слуцкія Афіны». Тут працавалі педагогі еўрапейскага ўзроўню А. Дабранскі, А. Музоніус, Р. Адамі і іншыя. Па дапаможніку па рыторыцы, створаным Р.Адамі, вучыўся Міхаіл Ламаносаў.

У 1809 годзе расійскія ўлады змянілі статус установы на павятовую школу Мінскай губерні, аднак у 1827 годзе была адноўлена Слуцкая гімназія, якую ўзначаліў Леапольд Ваноўскі.

У 1829 годзе пачалося будаўніцтва мураванага будынка Слуцкай гімназіі. Ён быў пабудаваны ў стылі класіцызму і захаваўся да нашых дзён.

У 1863 – 1864 гадах з гімназіі выключылі 281 навучэнца за ўдзел у паўстанні, у выніку чаго ў 1864 годзе выпуску ў гімназіі не было.

У 1881 годзе навучальная ўстанова канчаткова перайшла пад апеку расійскіх улад. З гэтага часу яна стала звацца мужчынскай гімназіяй. У ёй займалася каля трохсот чалавек. Выпускнікі Слуцкай гімназіі па ведах былі на адным узроўні з выпускнікамі Пецярбургскага і іншых універсітэтаў.

Знакамітымі выпускнікамі нашай навучальнай установы з’яўляюцца асветнік і кнігавыдавец Ілья Капіевіч (каля 1651 – 1714), які стаў аўтарам першай на рускай мове зорнай карты, філосаф і паэт Ян Белабоцкі, урач, заснавальнік акушэрства ў Расіі Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі (1821 – 1899), польскі і беларускі пісьменнік, публіцыст, ваявода віленскі Адам Плуг (1823 – 1903), беларускі пісьменнік, перакладчык, першы беларускі байкапісец Альгерд Абуховіч-Бандынэлі (1840 –1893), беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Язэп Лявонавіч Дыла 

(1880 – 1973), расійскі астраном, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук Вітольд Цэраскі (1849 – 1925), доктар тэхнічных навук, эксперт у галіне авіяцыйных і ракетных рухавікоў, лаўрэат Ленінскай прэміі  Герой Сацыялістычнай працы Сямён Арыевіч Косберг (1903 – 1965) і іншыя.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі гімназія была ператворана ў сярэднюю школу.

У 1923 годзе Якуб Колас упершыню прачытаў тут перад настаўнікамі паэму «Новая зямля», якая яшчэ не была надрукавана.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў будынку школы размяшчаўся нямецкі шпіталь. У час вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1944 годзе будынак быў пашкоджаны бомбай. Аднаўленне яго працягвалася  пяць гадоў і было скончана толькі ў 1949 годзе. У гонар вучняў і настаўнікаў, якія загінулі ў час вайны, на тэрыторыі школы ў 1981 годзе быў узведзены помнік.

Новы цагляны корпус быў пабудаваны ў 1980 годзе. Паміж будынкамі існуе пераход.

Статус гімназіі нашай навучальнай установе быў нададзены зноў у 1998 годзе. Зараз гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №1 

г. Слуцка» з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы.

Славу нашай навучальнай установе прыносяць і сённяшнія выпускнікі, якія сваімі дасягненнямі праслаўляюць яе далёка за межамі краіны. Гэта Іван Мяцельскі, які атрымаў сярэбраны медаль па інфарматыцы на Міжнароднай алімпіядзе ў Турцыі ў 1999 годзе, а ў 2000 стаў уладальнікам бронзавага медаля на Міжнароднай алімпіядзе ў Кітаі; Мікіта Леснікаў, які ў 2005 годзе стаў бронзавым прызёрам Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы ў Польшчы, а ў 2006 годзе – пераможцам XVIII Міжнароднай алімпіяды, што праводзілася ў Мексіцы – узнагароджаны залатым медалём; Нікіфар Лазоўскі, які ў 2012 годзе атрымаў залаты медаль на 44-й Міжнароднай алімпіядзе па хіміі ў Вашынгтоне, і іншыя.

Маёй роднай гімназіі жадаю працягваць і памнажаць слаўныя традыцыі сваёй навучальнай установы. Са святам, гімназія! З 400-годдзем!

Мікіта ВАРАБЕЙ, 
вучань 9 «Б» класса гімназіі №1.

Похожие записи