Настройте параметры согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия вы найдете ниже.

Файлы cookie, отнесенные к категории «Необходимые», сохраняются в вашем браузере, поскольку они необходимы для включения основных функций сайта. ... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или настройка параметров согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен содержимым веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие сторонние функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставить информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т. д.

Файлы cookie производительности используются для понимания и анализа ключевых показателей производительности веб-сайта, что помогает обеспечить лучший пользовательский опыт для посетителей.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, а также для анализа эффективности рекламных кампаний.

Ганна Мікалаеўна Сыцько мае адукацыю настаўніка нямецкай мовы, працуе ў сярэдняй школе №13 педагогам-арганізатарам ужо 13 гадоў. За гэты час упэўнілася: гэта менавіта яе справа.

Жыццё школьнікаў запоўнена не толькі ўрокамі і прадметнымі факультатывамі. Значная частка яго занята і рознымі мера-прыемствамі, грамадскімі справамі, маладзёжнымі акцыямі, праектамі. Як арганізаваць вучняў у пазашкольны час, зацікавіць іх, надаць правільны кірунак іх актыўнасці якраз  і ведае Ганна Мікалаеўна Сыцько. А гэта не так і проста.

– Я вучылася ў сярэдняй школе №7 (цяпер гімназія №2), заўсёды актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемствах, была лідарам, арганізатарам розных спраў. Нямецкую мову вывучала на павышаным узроўні, і неяк само сабой сталася, што пасля 9 класаў я пайшла вучыцца ў Салігорскі педагагічны каледж на настаўніка нямецкай мовы. Праўда, у школе прыйшлося перапрафілявацца, і я ніколькі не шкадую, – расказвае Ганна Мікалаеўна. – У нас цудоўны калектыў, творчы, разам са спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы школы Святланай Міхайлаўнай Залататрубавай і Святланай Валянцінаўнай Ермаковай, намеснікам дырэктара СШ №13  па выхаваўчай рабоце Аленай Уладзіміраўнай Санько мы праводзім шмат мерапрыемстваў для нашых навучэнцаў, арганізуем іх на многія добрыя справы. Адміністрацыя школы падтрымлівае нас.

– Ёсць меркаванне, што  сёння дзяцей нічым не здзівіць, нічым не зацікавіць…

– Вядома, бываюць і такія вучні. Але трэба быць настойлівым і старацца знайсці падыход да іх. Я проста запрашаю прыйсці на нашы сустрэчы, інтэрактыўныя заняткі, прафілактычныя акцыі і паглядзець. Заўсёды знаходзяцца тыя, каму гэта становіцца цікава. І яны  ў наступны раз ужо ўдзельнічаюць, а потым і нейкія  ідэі прапануюць. Я працую з дзецьмі, пачынаючы з пачатковай школы. Вельмі прыемна назіраць, як з нясмелых акцябрат вырастаюць сапраўдныя лідары, якія становяцца і маімі памочнікамі ў школьных справах, а потым ужо «растуць» у вышэйшых навучальных установах.

Ганна Мікалаеўна курыруе маладзёжныя аб’яднанні: акцябраты, піянеры, члены БРСМ і іншыя актыўныя вучні школы заўсёды могуць разлічваць на яе дапамогу ў сваіх цікавых пачынаннях. Работа ў калектыве школьнікаў наладжана па прынцыпе «роўны навучае роўнага»: умееш сам – пакажы і навучы іншага. На базе СШ №13 менавіта так працуе і раённы рэсурсны цэнтр па фарміраванні здаровага ладу жыцця (раней быў профільны кабінет па прафілактыцы ВІЧ) пад кіраўніцтвам Ганны Мікалаеўны, у якім ужо 2 гады сумесна з раённай арганізацыяй Таварыства Чырвонага Крыжа рыхтуюць валанцёраў. Вучняў школ раёна раз у месяц на працягу года запрашаюць на семінары, навучанне на якіх праходзіць інтэрактыўна, у гульнях, трэнінгах. А потым яны ўжо ў сваіх школах распаўсюджваюць набытыя веды, вядуць работу па прафілактыцы ўжывання алкаголю і тытуню, наркотыкаў і іншую.

Цяпер члены маладзёжных арганізацый СШ №13 далучыліся да рэспубліканскай акцыі #За дело#. Калі справа тычыцца дапамогі ветэранам, жадаючых шукаць не трэба, з задавальненнем актывісты сустракаюцца з імі, гаворыць Ганна Мікалаеўна. Вельмі  падабаецца некаторым паспрабаваць сябе ў ролі важатых у школьным аздараўленчым лагеры на канікулах. Дзеці самі прыдумваюць гульні, конкурсы, праводзяць іх. Зараз Ганна Мікалаеўна і яе піянеры-актывісты рыхтуюцца да конкурсу малых грантаў, прадумваюць дабрачынны праект па фарміраванні талерантных адносін да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця  «Дабрыня жыве ў сэрцах». Жыццё  ў школе віруе, кожны дзень адбываецца нешта цікавае.

– Быць паспяховым для педагога-арганізатара гэта…

– Для мяне галоўнае, каб дзеці ішлі за мной. Калі ўдалося, як кажуць,  зачапіць кагосьці, далучыць да  нашых спраў, хацелася б, каб гэтыя дзеці не губляліся, каб захоплівалі нашымі ідэямі і іншых. Калі дзеці са мною, калі я адчуваю іх зацікаўленасць, падтрымку, то гэта матывуе, стымулюе да яшчэ больш актыўных дзеянняў, – дзеліцца думкамі Ганна Мікалаеўна. – Тут такая ўзаемасувязь, дзеці таксама імкнуцца ажыццявіць яшчэ больш ідэй, калі ў іх атрымліваецца нешта. Мы падтрымліваем і стымулюем адзін аднаго. Калі дзеці бачаць, што педагог зацікаўлены ў іх жыцці і імкнецца разам з імі да лепшага выніку, то абавязкова пойдуць за ім.

– Якімі хацелася б бачыць вашых выхаванцаў…

– Я стараюся навучыць іх быць адказнымі за свае словы, дзеянні, разумець, што калі на цябе разлічваюць, ты не павінен падвесці. Вельмі хочацца, каб яны не спыняліся, развіваліся ўвесь час. Так, вучэбная дзейнасць, атрыманне ведаў гэта вельмі важна, але ж не меншае значэнне мае ўменне наладзіць  камунікацыю, пазіцыяніраваць сябе, праявіць свае лепшыя якасці. Гэтаму вучацца рабяты ў пазаўрочнай дзейнасці, у тым ліку ўдзельнічаючы ў жыцці нашых маладзёжных арганізацый. Яны вучацца жыць у калектыве, быць спагадлівымі, бескарыснымі, раскрываюць свае лепшыя якасці. У любым выпадку набытае ў нас спатрэбіцца ім па жыцці. Прыемна, калі нашы выпускнікі прыходзяць да нас, расказваюць пра свае поспехі і дзякуюць. Удзел у грамадскіх мала-дзёжных арганізацыях – добры старт для далейшага самаўда-сканалення і асобаснага росту.

Ірына ВЕЧАР.

Похожие записи