Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Валянціна РАЖАНЕЦ:

Паважаныя супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Слуцкі край» і праграмы радыёвяшчання «Весткі Случчыны», шаноўныя ветэраны працы і чытачы газеты!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з адметнай падзеяй – 100-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання! Увесь гэты час газета вядзе летапіс слаўнай гісторыі краю, занатоўвае людскія лёсы, працоўныя дасягненні і развіццё раёна. 
«Слуцкі край» стаў добрым сябрам і дарадцам, да меркавання якога прыслухоўваюцца, якому давяраюць свае радасці і праблемы. Творчы калектыў упэўнена крочыць да новых вяршынь, цікава расказвае пра падзеі, знаходзіць хвалюючыя тэмы, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі, пакарае інтэрнэт-прастору.
Рэдакцыйны калектыў беражліва захоўвае традыцыі некалькіх пакаленняў сваіх папярэднікаў, у ім прайшлі выдатную школу журналістыкі сотні аўтараў. Я з вялікай павагай і цеплынёй узгадваю сваіх прафесійных настаўнікаў і калег, з якімі мне пашчасціла працаваць у адным з самых старэйшых і аўтарытэтнейшых раённых выданняў. 
Жадаю і надалей быць цікавай і найлепшай сярод іншых газет, пашыраць чытацкую аўдыторыю, а шаноўным ветэранам друку, усім супрацоўнікам – моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, творчых поспехаў і здзяйснення новых цікавых праектаў!


 Екатерина СУРМА, выпускница школы молодого журналиста «Слуцкого края», корреспондент газеты «Минская правда»:
– За 100 лет существования газета «Слуцкі край» решала немало проблем, изменяла тысячи жизней, рассказывала о самом важном, нужном и значимом. А случалось и такое, что это издание определяло человеческие судьбы. Во всяком случае, минимум одну судьбу так точно – мою собственную. Если бы 13 лет назад случай не привел меня в стены редакции районки, кто знает, как сложилась бы моя жизнь.
2006 год. Школьница-семиклассница, которая мечтает стать врачом и усиленно пытается постигать азы химии и биологии, попадает в редакцию районной газеты «Слуцкі край». Приходит не по своей воле, а за компанию с подругой – та хочет записаться в школу молодого журналиста, работающую при редакции. Но одной страшно, а вдвоем как-то сподручнее. 
Первое занятие, от которого ничего не ждешь. Знакомство с юными слушателями школы преподаватель назначает в «святая святых» – типографии, где в эти минуты печатается свежий номер газеты. Вот она, новенькая, хрустящая газета, которую еще никто не видел. Ты первым берешь ее в руки, перелистываешь страницы, на которых мелькает твоя фамилия, ты даешь возможность людям увидеть мир своими глазами. Такие мысли не просто промелькнули в голове, они прочно засели в сознании, превратившись из мечты в план действий. 
Свои первые публикации я до сих пор бережно храню в большой папке. Время от времени достаю, перечитываю и улыбаюсь. Потому что темы, которые волновали подростка, теперь кажутся смешными и наивными. Сейчас в арсенале несколько сотен видеосюжетов и тысячи публикаций. Но все равно именно те, первые, – самые любимые в моем портфолио. Потому что они очень искренние, душевные. Хочется поблагодарить коллектив газеты «Слуцкі край» за то, что давали возможность нам, юнкорам, писать такие материалы, поддерживали и направляли. 
Работая с информацией, я каждый день начинаю с просмотра новостей в разных источниках. И газета «Слуцкі край» – всегда в моей информационной подборке. Потому что именно местные новости – самые читаемые и самые значимые для жителей регионов. И образ журналистов местных СМИ сильно отличается от того, который навязывают нам кино и некоторые книги. Вместо этаких циничных акул пера – добрые, внимательные, сочувствующие люди, которым не нужно никому ничего доказывать, им просто хочется хорошо выполнять свою работу и делать мир вокруг себя чуточку лучше. Так было 100 лет назад, так происходит и сейчас. И дай Бог, чтобы так продолжалось еще долгие годы.
 Таісія Іванаўна НОВІК, ветэран педагагічнай працы, узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», знакамі «Выдатнік асветы БССР», «Выдатнік асветы СССР», чалавек вялікага сэрца і актыўнай жыццёвай пазіцыі, супрацоўнічае са «Слуцкім краем» ужо многа гадоў, наша надзейная памочніца, паважаная, любімая, чулая:
– Шаноўныя ветэраны, супрацоўнікі  рэдакцыі газеты «Слуцкі край», у сувязі з вялікім юбілеем – 100-годдзем выдання  – прыміце маё шчырае віншаванне з пажаданнямі творчых планаў-задумак і іх здзяйснення!
Прыемна, што калектыў заўсёды ў пошуку лепшага спосабу падачы матэрыялаў, што фарміруе грамадскую думку на прынцыпах дзяржаўнасці, прыкладах працоўных, творчых дасягненняў случчан, адпавядае патрабаванням імклівага і зменлівага часу. З году ў год газета становіцца цікавейшая, прыгажэйшая ў афармленні. І гэта заканамерна, бо толькі ў дружным калектыве магчымы поспех.
Няхай шаноўны ўзрост «СК» натхняе вас! Працягвайце і далей лепшыя традыцыі журналістаў-папярэднікаў. Зычу ўсім супрацоўнікам здароўя, каб было лёгка на сэрцы і цяжка ў кашальку, каб вашы прафесіяналізм, стараннасць, паважлівасць заўсёды былі з намі, з чытачамі. Наша раёнка – гонар Случчыны. Няхай суправаджаюць і наталяюць вас жаданнем працаваць і жыць словы Максіма Багдановіча: «Калі хочаш праўдзіва ты жыць, дык пі чару любую. Але толькі да дна»!
 Случчанін Міхаіл Раманавіч МАСЮК, шмат гадоў супрацоўнічае са «Слуцкім краем», піша на розныя тэмы, у тым ліку пра добраўпарадкаванне, на тэмы маралі, асаблівай лірычнасцю, метафарычнасцю адрозніваюцца яго матэрыялы аб прыродзе роднага краю:
– Вось ужо больш за палову стагоддзя не развітваюся з любімай газетай «Слуцкі край». 25 сакавіка газеце споўніцца 100 гадоў, гэта адметная падзея для калектыву рэдакцыі, пазаштатных аўтараў, для жыхароў Случчыны. Яшчэ школьнікам я чытаў газету «За сацыялістычную Радзіму», пазней – «Шлях Ільіча», якую выпісваў бацька. Газета заўсёды адлюстроўвала і адлюстроўвае жыццё нашай малой радзімы, пераўтварэнні ў розных сферах раёна, расказвае пра случчан.
Пасля дэмабілізацыі ў 1968 годзе з Чарнаморскага Чырванасцяжнага флоту ўладкаваўся на працу ў родны калгас імя Калініна. Мой першы матэрыял «Мая вёска» ў раёнцы быў надрукаваны ў 1969 годзе. З таго часу і супрацоўнічаю з газетай. Пісаў пра сваіх землякоў – старанных працаўнікоў, людзей творчых і захопленых, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, аб сваіх падарожжах па гістарычных і культурных мясцінах СССР. Вельмі прыемна было бачыць на старонках газеты свае допісы побач з публікацыямі вядомых пісьменнікаў Алены Васілевіч, Васіля Віткі, краязнаўцы Рыгора Родчанкі, карэспандэнта «Мінскай праўды» Міхася Тычыны. Не раз быў удзельнікам мерапрыемстваў і конкурсаў «Слуцкага краю», маю прызы і граматы ад выдання, у тым ліку за перамогу ў конкурсе «Сем цудаў Случчыны».
З удзячнасцю і жалем узгадваю супрацоўнікаў рэдакцыі, якія ўжо пайшлі з гэтага жыцця, – Уладзіміра Перасятніка, Валянціна Макарэню, Самуіла Дубярштэйна, Уладзіміра Коўціка, Ніну Селязнёву, Уладзіміра Цішкевіча, Аляксандра Гурко, Васіля Ларына, Валянціну Бардо і іншых.
Прыемна адзначыць, што  сёння ў выдання немалы пазаштатны актыў, калектыў рэдакцыі працуе плённа, творча, знаходзіць новыя тэмы, рэалізуе цікавыя праекты. З юбілеем газеты, шаноўныя ветэраны, супрацоўнікі рэдакцыі «Слуцкага краю»! Цікавых сустрэч, творчых знаходак, дабрабыту, здароўя, шчасця ўсім вам. Далейшага росквіту, любімая газета!

Похожие записи