Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы! Паважаныя жыхары і госці Слуцкага раёна!

Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 81-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

3 ліпеня – вялікая гістарычная дата для ўсіх нас. Яна ўвасабляе нацыянальны гонар, суверэнітэт і вялікую радасць беларускага народа, выратаванага ад фашысцкага прыгнёту.


Самаахвярнай барацьбой з ворагам, непахіснай воляй і незвычайнай мужнасцю нашы бацькі, дзяды і прадзеды адстаялі мір і свабоду.

Мы заўсёды будзем бясконца ўдзячныя вам, дарагія нашы ветэраны, за стойкасць, адданасць Радзіме і вернасць сваёй зямлі.

Святы абавязак кожнага з нас – памятаць тых, хто загінуў, і шанаваць жывых, захоўваць традыцыі беларускага народа і памнажаць дабрабыт мірнай і квітнеючай Беларусі.
Шаноўныя землякі! Здароўя вам і даўгалецця, бадзёрасці і добрага настрою, спаўнення надзей і аптымізму. Няхай сонечна і спакойна жывецца вам, вашым родным і блізкім!

Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта У.Л. ГОГА.

Старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў А.Ф. КУРАК.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи