Нездарма так кажуць у народзе. Працаўнікі сельскай гаспадаркі заняты на ворыве, сяўбе, нарыхтоўцы кармоў, уборцы кукурузы, цукровых буракоў. А яшчэ бульба, агародніна…

У сельгасарганізацыях раёна актыўна сеюць азімыя збожжавыя. Сёлета пад іх адведзена 30 639 гектараў, з іх 18 163 гектары – азімая пшаніца. Па стане на 5 верасня засеяна 11% неабходнай плошчы. Больш за іншых азімых культур трэба пасеяць сельскагаспадарчаму філіялу ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (3 000 га), філіялу «Падсобная сельская  гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» (2 908 га). Больш за іншых плошчаў засеялі ў ААТ «Вясейскі Пакроў» (402 га, 17% да неабходнага), «Казловічы-Агра» (348 га, 16%), саўгасе «Рачкавічы» (310 га, 16%).
На Случчыне пачалі ўбіраць цукровыя буракі, якія займаюць 5 705 гектараў. Салодкія караняплоды ўбраны на 345 гектарах (6%). Пры сярэдняй ураджайнасці 435 ц/га сабралі 15 014 тон буракоў. На Слуцкі цукроварафінадны камбінат адправілі  14 414 тон, сярэдняя цукрыстасць сёлета 16,39.
У шэрагу гаспадарак прыступілі да ўборкі кукурузы на сілас (займае 10 663 га). У філіяле «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»  ужо ўбіраюць кукурузу на зерне. Дарэчы, у раёне на зерне плануюць убраць «царыцу палёў» на плошчы 4 270 гектараў.
Актыўнымі тэмпамі нарыхтоўваюць кармы. Травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 14,06 цэнтнера кармавых адзінак (+0,37 ц.к.адз. да адпаведнай даты мінулага года). Больш за іншых нарыхтавалі ў ДП «Саўгас «Рачкавічы» (31,0 ц.к.адз.), ААТ «Слуцкая Ніва» (15,65 ц.к.адз.). У гаспадарках назапасілі 266 960 тон сенажу (82%), 35 082 тоны сіласу (10%).
У ААТ «Аграфірма «Лучнікі» і ДП «Саўгас «Рачкавічы» ўбіраюць бульбу. Сярэдняя ўраджайнасць 271 ц/га.

Похожие записи