Весткі з сельгасарганізацый Слуцкага раёна 
(па стане на 26 жніўня)
У Слуцкім раёне ўбрана 95,3% неабходных плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Наш раён лідзіруе ў Мінскай вобласці па валавым намалоце збожжа – 161 107 тон.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых на Случчыне 46,3 цэнтнера з гектара. Найбольшая ўраджайнасць – у КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы» (62,7 ц/га), ААТ «Падлессе-2003» (62 ц/га), «Вітка-Агра» (57 ц/га), сельскагаспадарчым філіяле ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (54,9 ц/га), ДП «Саўгас «Рачкавічы» (54,8 ц/га), ААТ «Аграфірма «Лучнікі» (52,4 ц/га), ААТ «Казловічы-Агра» (52,3 ц/га), ААТ «Слуцкая Ніва» (51 ц/га). Найменшая ўраджайнасць – у ААТ «Гольчыцкае» (30,2 ц/га).
У сельскагаспадарчым філіяле ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» намалацілі збожжавых больш за іншых – 21 076 тон. Больш за дзесяць тысяч тон намалацілі ў шасці сельгасарганізацыях раёна: «Казловічы-Агра», «Рачкавічы», ПСГ ААТ «Слуцкі мясакамбінат», «Аграфірма «Лучнікі», філіял «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат», ААТ «Вясейскі Пакроў».
У Слуцкім раёне 95 камбайнераў намалацілі больш за тысячу тон збожжа, у тым ліку 26 – больш за дзве тысячы, 2 пераўзышлі трохтысячны рубеж. На перавозцы збожжа 92 вадзіцелі-«тысячнікі», з іх 23 перавезлі больш за дзве тысячы тоны збожжа, 2 – больш за тры тысячы тон.
У сельгасарганізацыях нарыхтавана травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы 14,01 цэнтнера кармавых адзінак (на 1,68 ц.к.адз. больш, чым на адпаведную дату летась). Больш за іншых – у ААТ «Сорагі-Агра» (26,79), СГФ «Агра-Замосце» (22,03).
Для кармлення жывёлы ў гаспадарках назапасілі 9 136 тон сена (47%), 308 785 тон сенажу (95%).
За папярэдні дзень валавы надой малака ў сельгасарганізацыях раёна склаў 5 247 цэнтнеры (108,4% да адпаведнай даты мінулага года). Прададзена дзяржаве 4 680 тон (110%). Таварнасць малака – амаль 90%, найбольшая – у саўгасе «Рачкавічы» (93,2%).
Сярэднясутачны ўдой ад каровы ў раёне – 17,83 кг малака (на 1,17 кг больш, чым летась). Больш за іншых атрымліваюць ад каровы ў саўгасе «Рачкавічы» (25,55 кг), сельскагаспадарчым філіяле ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (24,42 кг). Пяць сельгасарганізацый мінусуюць да мінулагодняга паказчыка.
Падрыхтавала Ірына КАВАЛЕНКА.

Похожие записи