У гарадскім парку культуры і адпачынку спаборнічалі каманды ўстаноў адукацыі і прадпрыемстваў, дыстанцыі – 1 км і 2 км. Каманды вучняў падзялілі на падгрупы ў залежнасці ад колькасці навучэнцаў школы, сапернічалі дзяўчыны і юнакі ў чатырох узроставых катэгорыях, ад 2005 да 2000 гадоў нараджэння.
Хоць надвор’е ў першы дзень спаборніцтваў і не парадавала сонцам і цяплом, на  настроі спартсменаў гэта не адбілася: адзін аднаго падбадзёрвалі, жартавалі. Настаўнікі падтрымлівалі, раскрывалі бегунам тактычныя сакрэты, давалі парады. Вопытныя ў гэтай дысцыпліне спартсмены былі сканцэнтраваныя на выніку, сур’ёзна разміналіся. Некаторых прыйшлі падтрымаць родныя і сябры. Здаровы лад жыцця, заняткі фізкультурай і спортам – варты пераймання прыклад.
Школьнікі вельмі стараліся, у некаторых падгрупах барацьба ішла да апошніх метраў дыстанцыі. А вось самы малодшы ўдзельнік Іван Лабковіч з СШ №6 не пакінуў ніводнага шансу сапернікам.
У падгрупе А пераможцам стала каманда СШ №10 імя С.Ф. Рубанава. На другім месцы – СШ №6, на трэцім – СШ №11. 
У падгрупе Б самымі хуткімі былі вучні гімназіі №2, на другім месцы – каманда СШ №9,
на трэцім – СШ №2.
У Сусветны дзень здароўя, 7 красавіка, спаборнічалі дарослыя лёгкаатлеты. Тут не было роўных прадстаўнікам Слуцкага дзяржаўнага каледжа. На другім месцы навучэнцы Слуцкага дзяржаўнага медкаледжа, на трэцім – каманда Слуцкага цукроварафінаднага камбіната. 
Лепшыя вынікі ў асабістым заліку паказалі Аляксандра Івановіч і Дар’я Івановіч (Слуцкі дзяржаўны каледж), Наталля Корзун (Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж), Данііл Вечар (Слуцкі дзяржаўны каледж), Віктар Блашкевіч (Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў), Павел Івановіч (Слуцкі цукроварафінадны камбінат). 
Бегайце на здароўе, займайцеся фізкультурай і прызвычайвайце сваіх родных і блізкіх да актыўнага адпачынку, здаровага ладу жыцця. Адчуеце, як гэта здорава!
Ірына ШЧАРБОВІЧ.



Предыдущая запись

Следующая запись

Похожие записи