Вырошчвалі бульбу ў гэтым годзе ў трох сельгасарганізацыях раёна – у філіяле «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» ААТ «Cлуцкі мясакамбінат», ААТ «Аграфірма «Лучнікі» і ДП «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі.

Так, у саўгасе «Рачкавічы» пад гэту культуру, як і ў мінулыя гады, адвялі 300 гектараў сельгасугоддзяў, што ў агульным севазвароце гаспадаркі складае больш пяці працэнтаў. З гектара тут пакуль што капаюць па 350  –  360 цэнтнераў.

«Першая задача – вырасціць добры ўраджай, – зазначае галоўны аграном сельгасарганізацыі Аляксандр Іванавіч Касач. – Таму перад пасадкай бульбы чакаем, каб  прагрэлася  глеба – градусаў да 10 – 12. Праводзім апрацоўку бульбяных палеткаў ад пустазелля, робім некалькі апрацовак ад шкоднікаў. Сеем бульбу ў асноўным пасля азімых збожжавых. Пад поўную патрэбу ўносім і мінеральныя ўгнаенні.  Перавагу аддаём гатункам айчыннай селекцыі – «скарбу» і «брызу». Гэтыя гатункі даюць нядрэнныя ўраджаі, ды і па смакавых якасцях – вельмі добрыя».

Немалаважны працэс – уборка. У полі працуюць тры камбайны, якімі кіруюць вопытныя і адказныя механізатары – Яўген Анатольевіч Равяка, Віктар Анатольевіч Канановіч, Дзмітрый Мікалаевіч Сямашка, Вадзім Уладзіміравіч Матусевіч. За дзень яны ўбіраюць больш за 10 гектараў, капаючы па 350 – 400 тон  бульбы.

Між іншым, у сельгасарганізацыі бульбу ўжо выкапалі больш чым на 140 гектарах, набліжаюцца да экватарнай мяжы.

Яшчэ адна важная задача – гэта, вядома ж, рэалізацыя бульбы. Як расказаў Аляксандр Іванавіч Касач, у мінулым годзе другі беларускі хлеб карыстаўся попытам на Украіне, у 2018-м – прадавалі Расіі. У сельгасарганізацыі ўпэўнены, што попыт на бульбу будзе і сёлета. Частку ўраджаю рэалізуюць і прадпрыемствам Беларускай чыгункі, як у вакууме, так і ў неачышчаным выглядзе. А вось дробную бульбу здаюць на крухмальныя заводы. Ну а для захавання бульбы маецца бульбасховішча на 10 тысяч тон, мадэрнізавана і старое на тры тысячы тон, сховішчы могуць цалкам умясціць ураджай. Для лепшага захоўвання ўся бульба сартыруецца на  двух сартавальных пунктах.

Бульба досыць рэнтабельная культура, калі да яе вырошчвання і захоўвання адносіцца па-гаспадарску, лічаць у саўгасе «Рачкавічы».

Парадавалі сёлета ўраджаем спецыялістаў і работнікаў сельгасарганізацыі і іншыя культуры.Так, ураджайнасць збожжавых – на 6 цэнтнераў вышэй мінулагодняй, добры вынік дало вырошчванне рапсу і кукурузы, якую зараз убіраюць на корм жывёле.



Наталля ГРАМЫКА.

About Author
СК
View All Articles
Посмотрите последние записи этого автора!
Стартует 15-й сезон проекта «100 идей для Беларуси»
Дрова, торфобрикет и уголь из реторты
Дорогу приведут в надлежащий вид

Похожие записи