Першы вясновы кірмаш праходзіць у Слуцку.
На пляцоўцы каля Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі размясціліся гандлёвыя рады арганізацый і прыватных гаспадарак. Набыць можна мяса, рыбу, бульбу на насенне, садавіну і агародніну, мёд, саджанцы і іншае.
Людміла Эдуардаўна і Уладзімір Аляксандравіч (на здымку) на кірмашы прыходзяць заўсёды, набываюць мяса, рыбу, а потым робяць прыпасы: тушонку, напрыклад, нават шпроты ўласнага прыгатавання. Людміла Эдуардаўна і рэцэпт дала (прачытаеце ў “Слуцкім краі”). Вось і сёння дадому адпраўляюцца на пазітыве: сустрэлі знаёмых, купілі ўсё што хацелі. Нават надвор’е настройвае на добры лад.
Кірмашы працягваюцца.