Завяршылася адкрытае першынство Слуцкай СДЮШАР па гандболе сярод хлопчыкаў (2006 года нараджэння і малодшых). На працягу навучальнага года па суботах школьныя каманды змагаліся за званне мацнейшых.
У апошнім матчы першынства вырашаўся лёс бронзавых медалёў. Барацьба была напружанай, вельмі эмацыянальнай: стараліся юныя гандбалісты, змагаліся за кожны мяч.
На гульні прысутнічаў наш вядомы зямляк, выхаванец аддзялення гандбола Слуцкай спартыўнай школы, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1992), пяціразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў Міхаіл Якімовіч.
Па выніках першынства кубак пераможцаў і залатыя медалі атрымалі вучні СШ №12 (настаўнік Валерый Уладзіміравіч Бахановіч). На другім месцы каманда СШ №6 (настаўнік Васілій Іосіфавіч Мінчук). На трэцім – СШ №13 (Таццяна Міхайлаўна Шуба).
Медалі пераможцам і прызёрам уручыў наш алімпійскі чэмпіён Міхаіл Якімовіч, кожны ўзнагароджаны дыпломам. Лепшы гулец турніру Мацвей Караневіч і лепшы бамбардзір Мікіта Матусевіч атрымалі гандбольныя мячы з аўтографам знакамітага спартсмена (на здымку).
Матчы, якія паглядзеў Міхаіл Якімовіч, спадабаліся яму. А каб стаць паспяховым спартсменам, лічыць ён, трэба вялікае жаданне і працавітасць:
– Ад самога гульца больш залежыць, якіх вынікаў ён дасягне, у пачатку кар’еры – пот і праца. Трэнер, вядома, нешта падказвае, дапамагае, дае пэўны кірунак. А спартсмен ужо сам распараджаецца тым, што атрымаў.
Міхаіл Якімовіч у федэрацыі гандбола цяпер займаецца пытаннямі развіцця гэтага віду спорту ў Мінскай вобласці. Са Слуцкай СДЮШАР, сваёй спартыўнай alma mater, майстар ручнога мяча сёлета актыўна супрацоўнічае. Можа, варта было б адрадзіць гэты від спорту на Случчыне, як гэта было ў былыя часы, калі цэлая плеяда гульцоў на самым высокім узроўні праславіла слуцкую гандбольную школу, спытала я.
– Хацелася б гэтага, – адказаў наш славуты зямляк, – і некаторыя планы ўжо ёсць.
– Гандбол у Слуцку стаў развівацца больш актыўна апошнім часам, – адзначае дырэктар Слуцкай СДЮШАР Валерый Генадзьевіч Валадковіч. – Дзяўчаты паказваюць добрыя вынікі. Каманды юнакоў, праўда, пакуль не такія паспяховыя. Але якраз наша першынство і павінна даць штуршок у гэтым кірунку. Дзеці, якія ніколі не займаліся гандболам, акрамя ўрокаў фізкультуры, за год удзелу ў турніры значна паднялі свой узровень. Таму, спадзяюся, справа наладзіцца, у нас зноў паявяцца сапраўдныя майстры, слуцкая гандбольная школа будзе мацнець.
Дарэчы, слуцкiя гандбалісты якраз гэтымі днямі ўдзельнічаюць у фінальных гульнях рэспубліканскіх спаборніцтваў «Імклівы мяч». Жадаем перамог!
Ірына ВЕЧАР.
На гульні прысутнічаў наш вядомы зямляк, выхаванец аддзялення гандболу Слуцкай спартыўнай школы, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1992), пяціразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў Міхаіл Якімовіч.
Па выніках першынства кубак пераможцаў і залатыя медалі атрымалі вучні СШ №12 (настаўнік Валерый Уладзіміравіч Бахановіч ).
На другім месцы каманда СШ №6 (настаўнік Васілій Іосіфавіч Мінчук).
На трэцім – СШ №13 ( Таццяна Міхайлаўна Шуба).
Медалі юным спартсменам уручыў наш алімпійскі чэмпіён Міхаіл Якімовіч, кожны ўзнагароджаны дыпломам. Лепшы гулец турніра Мацвей Караневіч і лепшы бамбардзір Мікіта Матусевіч атрымалі гандбольныя мячы з аўтографам знакамітага спартсмена.
Падрабязней – у “Слуцкім краі”.