На напісанне гэтага артыкула мяне падштурхнула надыходзячае свята – Дзень беларускага пісьменства. Ва ўмовах уплыву замежнага мастацтва важна захаваць унікальнасць беларускай культуры. Мова і пісьменнасць – гэта інструменты не толькі для зносін, але і фарміравання нашай гісторыі, культуры, будучыні.

Дзень беларускага пісьменства быў заснаваны ў 1994 годзе, і з таго часу стаў адной са значных культурных падзей у краіне. Першы Дзень беларускага пісьменства прайшоў у горадзе Полацку, што сімвалічна, бо менавіта тут нарадзілася першая беларуская кніга, у IX – X стагоддзях развівалася пісьменнасць. Менавіта Полацк лічыцца цэнтрам славянскай культуры. У XIX стагоддзі са з’яўленнем літаратурных дзеячаў, такіх як Янка Купала і Якуб Колас, беларускае пісьменства набыло новы імпульс.

Знакавыя мерапрыемствы, якія праходзяць падчас Дня беларускага пісьменства, садзейнічаюць папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. У кожным горадзе, дзе адзначаецца свята, ладзяцца літаратурныя чытанні, выставы, майстар-класы і сустрэчы з пісьменнікамі. Гэта прыцягвае ўвагу не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей з іншых рэгіёнаў і нават краін.

Адным з яркіх мерапрыемстваў з’яўляецца фестываль беларускай літаратуры, які ўключае прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, а таксама конкурсы і віктарыны на веданне беларускай мовы. Такія актыўныя формы ўзаемадзеяння дапамагаюць прывабліваць моладзь і натхняюць на вывучэнне роднай мовы. Важна, што да свята падключаюцца навучальныя ўстановы, якія арганізуюць тэматычныя ўрокі і праекты, накіраваныя на паглыбленне ведаў аб беларускай культуры і літаратуры.

З кожным годам святкаванне Дня беларускага пісьменства становіцца ўсё больш маштабным, а захаванне нацыянальнай культуры садзейнічае ўмацаванню грамадскай еднасці.
Свята Дня беларускага пісьменства – гэта ўнікальная магчымасць для кожнага з нас задумацца аб сваім стаўленні да культуры і гісторыі сваёй краіны. Адзначаючы свята беларускага пісьменства, мы не толькі ўшаноўваем дасягненні мінулага, але і закладваем асновы для будучыні.

Кацярына БАРЫСЕВІЧ.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи