4 сакавіка – Дзень міліцыі
Аб правапарадку і не толькі
Праходзяць сустрэчы супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама з насельніцтвам.
19 лютага ў ДЛГУ «Слуцкі лясгас» прайшла сустрэча работнікаў прадпрыемства з намеснікам начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Слуцкага РАУС Мікалаем Васільевічам Васіленкамі ўчастковым інспектарам Аляксандрам Сяргеевічам Шышко.
Размова ішла аб рабоцепа ахове грамадскага парадку, па прафілактыцы правапарушэнняў за 2018 год. Паведамілі аб аператыўнай абстаноўцы на тэрыторыі раёна, на канкрэтным адміністрацыйным участку і мерах, якія прымаюцца па яе стабілізацыі.
Так, у 2018 годзе на разглядзе ў Слуцкім РАУС знаходзілася 1 867 заяў і паведамленняў аб злачынствах. Колькасць зарэгістраваных злачынстваў знізілася ў параўнанні з 2017 годам і склала 854 злачынствы. Знізілася колькасці цяжкіх злачынстваў (з 67 да 58), злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку (з 669 да 497). Супрацоўнікамі міліцыі выяўлена 73 факты ўцягвання непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны. Зарэгістравана 1 435 паведамленняў па лініі сямейна-бытавых адносін.
Міліцыянеры адказалі на пытанні, расказалі пра правілы бяспекі, рэкамендавалі не пакідаць сваю маёмасць без нагляду. Участковы інспектар міліцыі гаварыў і пра бяспеку дарожнага руху, у тым ліку на сельскіх дарогах падчас пасяўной.
21 лютага ў Беліцкім сельвыканкаме прайшла сустрэча вяскоўцаў з начальнікам Слуцкага РАУС Уладзімірам Аляксандравічам Гярэгам і ўчастковым інспектарам Сяргеем Аляксандравічам Бойкам.
Падчас гутаркі Уладзімір Аляксандравіч звярнуў увагу на павелічэнне колькасці крадзяжоў, у прыватнасці з дамоў-дач, заклікаў грамадзян быць уважлівымі да сваёй маёмасці, пры з’яўленні ў населеным пункце падазроных грамадзян паведамляць пра гэта па тэлефоне 102 або ўчастковаму інспектару, старшыні сельвыканкама.
Падчас гутаркі закранулі і алкагольную тэму, вытворчасці спіртаўтрымліваючых вадкасцей (брага, самагон), міліцыянеры заклікалі насельніцтва паведамляць аб вядомых ім кропках продажу.
Адказалі працаўнікі РАУС на шэраг пытанняў, якія хвалявалі вяскоўцаў.
Участковы інспектар міліцыі Сяргей Аляксандравіч Бойка паведаміў жыхарам аб выпадках крадзяжу грашовых сродкаў з банкаўскіх карт праз інтэрнэт. Папярэдзіў, каб не паведамлялі рэквізіты карткі староннім асобам, раіў быць уважлівымі пры пакупцы тавараў у інтэрнэт-магазінах.
У канцы мерапрыемства Уладзімір Аляксандравіч Гярэга ўручыў падзяку Слуцкага РАУС кантралёру-вартаўніку ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Сяргею Мікалаевічу Нядзельку за актыўную грамадзянскую пазіцыю (на здымку).
Ірына МАЛЯЎКА.
Заўсёды на пасту
Напярэдадні прафесійнага свята міліцыянераў карэспандэнт «Слуцкага краю» сустрэлася з камандзірам узвода патрульна-паставой службы міліцыі аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама маёрам міліцыі Мікалаем Мікалаевічам Краўцом. Па выніках 2018 года ён прызнаны лепшым па прафесіі сярод работнікаў падраздзяленняў Слуцкага РАУС.
– Галоўная наша задача – быць заўсёды першымі там, дзе неабходна дапамога. У нашым узводзе служаць 19 чалавек, – расказвае Мікалай Мікалаевіч. – Асаблівае месца ў рабоце патрульна-паставой службы міліцыі займае прафілактыка правапарушэнняў.
Працоўны дзень міліцыянераў ППСМ пачынаецца з інструктажу, на якім праводзіцца праверка ведаў супрацоўнікаў, даводзіцца аператыўнае становішча ў горадзе і падводзяць вынікі мінулага дня, пасля чаго ставяць задачы на дзяжурства. Маршруты патрулявання складаюць згодна з аператыўнай абстаноўкай у горадзе.
– Нарады ППСМ забяспечваюць грамадскі парадак на вуліцах і ў іншых месцах, іх задача – бяспека грамадзян, папярэджваць правапарушэнні і спыняць злачынствы, першымі прыбываць на месца ўчынення злачынстваў, затрымліваць зламыснікаў па гарачых слядах, аказваць першую дапамогу пацярпелым ад злачынстваў, – расказвае Мікалай Мікалаевіч.
У 2018 годзе пры садзейнічанні міліцыянераў ППСМ раскрыта 48 злачынстваў (за 2 месяцы 2019 – 2), з іх па лініі крымінальнага вышуку – 20 злачынстваў (1), 2 – па лініі наркакантролю (0), 26 – па лініі іншых службаў (1). Затрымана 26 грамадзян, якія знаходзіліся ў вышуку (3), 18 асоб, падазраваных у здзяйсненні злачынстваў (1), выяўлена 230 адміністрацыйных правапарушэнняў (21), складзена 2 199 пратаколаў за з’яўленне ў стане алкагольнага ап’янення або распіццё алкагольных напіткаў у грамадскім месцы (270). У 2018 годзе выяўлена 265 фактаў самагонаварэння.
За два месяцы бягучага года супрацоўнікамі ППСМ выяўлена больш за 300 розных правапарушэнняў.
– Па выніках 2018 года ўзвод патрульна-паставой службы міліцыі Слуцкага РАУС прызнаны лепшым у Мінскай вобласці, – расказвае Мікалай Мікалаевіч. – Таксама ў 2018 годзе па выніках агляду-конкурсу падраздзяленняў ППСМ Мінскай вобласці міліцыянер узвода ППСМ Слуцкага РАУС старшы сяржант міліцыі Арцём Андрэевіч Барсук стаў лепшым супрацоўнікам.
Патрульна-паставая служба міліцыі – лепшая школа для будучага ўчастковага або аператыўніка. Калі ў вас ёсць усвядомленае жаданне служыць у міліцыі, звяртайцеся ў аддзел кадраў Слуцкага РАУС.
Ірына МАЛЯЎКА.
Уважаемые сотрудники и ветераны органов внутренних дел Слуцкого района!
От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с профессиональным праздником – Днем милиции.
Органы внутренних дел достойно выполняют сложные и ответственные задачи по обеспечению правопорядка и законности в обществе, защите конституционных прав граждан, сохранению стабильности в государстве.
Честность, принципиальность, верность присяге, готовность прийти в любую минуту на помощь человеку, попавшему в беду, – вот отличительные качества тех, кто с честью носит милицейскую форму.
Благодаря вашей эффективной и добросовестной работе наши граждане чувствуют себя защищенными и уверенными в завтрашнем дне.
В этот день особые слова благодарности – ветеранам органов внутренних дел, которые всегда являли собой пример истинного служения своему народу.
Крепкого здоровья вам, счастья, благополучия, оптимизма, удачи. Успехов вам в этом почетном и нелегком деле – служении Отечеству, служении народу.
Председатель Слуцкого районного
исполнительного комитета А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.