Дзень прызыўніка прайшоў на базе 30-й асобнай Чырванасцяжнай чыгуначнай брыгады 5 лістапада.
У традыцыйным мерапрыемстве ўдзельнічалі прызыўнікі, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Н.А. Аўсяннікава, ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў А.М. Петравец, ветэраны Узброеных Сіл, работнікі райкама БРСМ, ваеннаслужачыя брыгады, навучэнцы.