23.03.2018
І заквітнее Случчына
Над «зялёным» абліччам Слуцка круглы год працуюць работнікі ўчастка аранжарэйна-парніковай гаспадаркі і зялёнага будаўніцтва горада Слуцкай ЖКГ (начальнік Ірына Аляксандраўна Панцюк). Усяго 13 чалавек забяспечваюць усю тую кветкавую харашыню, якой могуць любавацца случчане з ранняй вясны да позняй восені.